Грамадства1515

Пасол Беларусі ў Швецыі выкліканы ў МЗС гэтай краіны

Пасол Беларусі ў Швецыі Андрэй Грынкевіч 23 чэрвеня выкліканы ў Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.

Як паведамляе сайт МЗС Швецыі, пасол выкліканы ў сувязі з інцыдэнтам са шведскім дыпламатам, якога праваахоўныя органы Беларусі спрабавалі затрымаць у Мінску вечарам 22 чэрвеня падчас акцыі маўклівага пратэсту.

У пасольстве Беларусі ў Стакгольме пацвердзілі факт запрашэння Грынкевіча ў шведскі МЗС, але ўдакладнілі, што сустрэча пакуль не адбылася.

У пасольстве Швецыі ў Мінску інцыдэнт са сваім супрацоўнікам не каментуюць. Паводле даных шведскай газеты Aftonbladet, супрацоўнікі беларускіх праваахоўных органаў спрабавалі затрымаць другога сакратара пасольства Швецыі Дэвіда Эмтэстама. Фатаграфія, на якой бачная спроба затрымання дыпламата, ужо абляцела ўвесь свет. Эмтэстама адпусцілі пасля таго, як ён прад’явіў свае дакументы.

Дэвід Эмтэстам цяпер фактычна кіруе пасольствам Швецыі ў Мінску, бо пасол Стэфан Эрыксан знаходзіцца ў адпачынку.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць