Эканоміка1616

Сусветны банк: Эканамічная мадэль Беларусі вычарпала свае магчымасці

Сусветны банк рэкамендуе ўладам Беларусі прыняць неадкладныя меры па барацьбе з крызісам і правесці структурныя рэформы.

Уладам Беларусі варта прыняць неадкладныя меры па барацьбе з крызісам і правесці структурныя рэформы,

заявіў 24 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка (СБ) Марцін Райзер па выніках трохдзённага візіту ў Мінск.

«Нягледзячы на ​​сацыяльныя дасягненні мінулых гадоў, эканамічная мадэль Беларусі вычарпала свае магчымасці.

Ва ўмовах існуючых макраэканамічных дысбалансаў, часавыя рамкі для дасягнення неабходнай карэкціроўкі значна скарочаныя»,
 — мяркуе Марцін Райзер.

Краінавы дырэктар СБ адзначыў, што ў 2009 годзе беларускі ўрад прыступіў да паэтапнага рэфармавання эканомікі. «Аднак змены, што адбыліся за апошнія месяцы,

вылучылі на першы план неабходнасць прыняцця больш інтэнсіўных мер і адначасова павысілі актуальнасць структурных рэформаў»,

— падкрэсліў ён.

У якасці адной з структурных мер Райзер назваў

прыватызацыю, якая дазволіць павялічыць долю прыватнага сектара ў эканоміцы.

«Мы вітаем планы ўладаў у сферы прыватызацыі, так як прыватны ўласнік з’яўляецца больш эфектыўным менеджарам. Мэта прыватызацыі — прыцягненне (на прадпрыемствы) лепшых менеджараў», — адзначыў прадстаўнік СБ.

Да ліку першачарговых мер, якія неабходныя Беларусі, ён таксама аднёс

узмацненне жорсткасці макраэканамічнай палітыкі.
На думку Райзера, мяккая грашова-крэдытная палітыка стала адной з прычын крызісных з’яў, з якімі сутыкнулася Беларусь у апошнія месяцы.

Сусветны банк, паведаміў краінавы дырэктар, увязвае выдзяленне фінансавай падтрымкі Беларусі з новай праграмай супрацоўніцтва афіцыйнага Мінска і Міжнароднага валютнага фонду.

СБ, адзначыў ён, падзяляе рэкамендацыі экспертаў МВФ адносна мер па стабілізацыі беларускага валютнага рынку. У прыватнасці, сказаў Марцін Райзер,

Сусветны банк, як і МВФ, лічыць, што Беларусі неабходна уніфікаваць абменны курс на ўсіх сегментах валютнага рынку.

Па словах прадстаўніка СБ, уніфікацыя курсу не прывядзе да новай дэвальвацыі беларускага рубля ў выпадку прыняцця адэкватных мер макраэканамічнай палітыкі:

«Калі грашова-крэдытная палітыка будзе адэкватнай, гэта не азначае дадатковай дэвальвацыі».

Нагадаем, што беларускі ўрад звярнуўся ў МВФ з просьбай аб пачатку новай крэдытнай праграмы. У рамках новай праграмы, па словах прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, краіна плануе прыцягнуць ад 3,5 да 8 млрд. даляраў.

Чальцом Сусветнага банка Беларусь стала ў 1992 годзе. За гэты час Беларусі было выдзелена 865 млн. даляраў на рэалізацыю 12 праектаў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае19

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі28

Праблемы з выкарыстаннем Starlink ва Украіне захоўваюцца1

Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА25

Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць4

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў7

«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне17

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае19

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць