Эканоміка44

Raiffeisen Bank International не збіраецца прадаваць свой бізнес у Беларусі

Raiffeisen Bank International (Аўстрыя) не збіраецца прадаваць свой бізнес у Беларусі, нягледзячы на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне. Пра гэта заявіў 29 чэрвеня журналістам у Вене старшыня праўлення банка Герберт Стэпіч.

Raiffeisen Bank International валодае 87,74% акцый у адным з найбуйнейшых у Беларусі банкаў — «Прыёрбанку».

«Калі мы не прадалі бізнес ва Украіне або ў Расіі, мы не прададзім яго ў Беларусі, таму што праз нейкі час сітуацыя палепшыцца», — заявіў Стэпіч, дадаўшы, што банк заўсёды быў прыбытковым.

«Вядома, мы моцна залежым ад таго, як дзяржава будзе вырашаць свае праблемы. Я думаю, што Расія будзе адыгрываць значную ролю ў вырашэнні гэтых праблем. У Расіі шмат інтарэсаў у Беларусі, таму што расійскія банкі з нядаўняга часу актыўныя гульцы на беларускім рынку. Да прыкладу «ВТБ», — цытуе Стэпіча РІА Новости.

На яго думку, Беларусь будзе знаходзіцца «адзін-два гады пад націскам». Разам з тым Стэпіч сказаў, што «бачыць святло ў канцы тунэля».

«Няма прычын прадаваць актывы», — мяркуе ён.

Варта зазначыць, што раней найбуйнейшы расійскі банк «Ашчадбанк» у міжнароднай фінансавай справаздачнасці за першы квартал паведаміў, што пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі можа прывесці да абясцэньвання яго актываў у гэтай краіне. «Ашчадбанк» валодае 97,91% акцый у «БПС-Банку» (раней «Белпрамбудбанк»).

ААТ «Прыёрбанк» — член RZB Group і даччыная кампанія «Райфайзен Інтэрнэшнл Банк-Холдынг АГ». Банк быў створаны ў студзені 1989 года.

Raiffeisen Bank International у 2003 годзе купіў 50% акцый «Прыёрбанка», пазней павялічыўшы сваю долю да 87,74%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць