Меркаванні1515

Мікіта Ліхавід: Цяпер настаў час тых, хто маўчаў

Хлопец прыслаў ліст з калоніі.

Гэты ліст з наваполацкай калоніі ад палітвязня Мікіты Ліхавіда перадала яго маці Алена. Нягледзячы на тое, што допіс адрасаваны ёй і яе сям’і, жанчына палічыла, што словы яе сына тычацца і многіх іншых беларусаў.

«Добры дзень, Мама, Бабуля, Дзед і Мілка! Як у вас справы? У вас усё нармальна? У мяне ўсё добра, адчуваю сябе выдатна! Стаў займацца спортам (... ). Мама, вось тут у газеце чытаў, што ў краіне поўны калапс! Вельмі перажываю, як вы там, як усе нашы. Адбылося тое, да чаго ўсё і ішло. Пытанне толькі: што яшчэ адбудзецца, што будзе далей? Цяпер настаў Ваш час сказаць сваё слова. Час тых, хто доўга маўчаў усе гэтыя гады, хаваючы свой страх за маскай занятасці („бо мне сям’ю карміць“), за службовым становішчам. Час Вам сказаць сваё важкае слова, падняць вочы і сказаць што „Хопіць выціраць аб нас ногі! Мы людзі, даем уладу і мы ж яе забіраем. Мы, грамадзяне Беларусі, і ніхто іншы!“ Вельмі шкада, што я зараз знаходжуся тут і не магу быць побач з Вамі. Усім дзецям велізарнае прывітанне, хай мацуюцца, хутка ўсё зменіцца!

Бабуля! Хачу павіншаваць цябе з Днём нараджэння. Дарагая мая, каханая Бабуля, хачу пажадаць табе моцнага здароўя, сіл і доўгіх гадоў жыцьця! Я цябе люблю!

Буду заканчваць. Яшчэ раз усім вялікі прывітаньне, усіх вельмі люблю і вельмі па ўсіх сумую. Хутка буду!:)

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»

***

21-гадовы актывіст Руху "За Свабоду" Мікіта Ліхавід быў асуджаны ў сакавіку Наталляй Пыкінай з Партызанскага суда Мінска на 3,5 года калоніі за ўдзел у "масавых беспарадках" 19 снежня ў Мінску. Адбывае пакаранне Мікіта ў Наваполацкай калоніі. Неаднаразова яго кідалі ў карцар.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ45

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва5

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ4

Беднасць сапраўды забівае хутчэй. Сацыяльная няроўнасць і дыскрымінацыя прымушаюць наша цела старэць на ўзроўні ДНК1

«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?19

Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ45

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць