Грамадства66

Набор дзяўчат у Акадэмію МУС сёлета скарочаны

Як паведаміў начальнік акадэміі Уладзімір Бачыла, дзяўчаты могуць падаваць дакументы толькі на следча-экспертны факультэт. Іх квота — 5%
(усяго на факультэце будзе вучыцца 135 чалавек). Летась для дзяўчат было выдзелена каля 10% усіх месцаў у Акадэміі МУС, адзначыў Бачыла.

Чакаецца, што

конкурс на следча-экспертны факультэт сярод дзяўчат складзе 50 чалавек на месца,
сярод юнакоў — тры чалавекі на месца.

Начальнік Акадэміі МУС растлумачыў, што набор дзяўчат скарочаны ў сувязі са складанасцю прафесіі і навучання ў акадэміі. Паводле яго слоў, супрацоўнік МУС павінен валодаць пэўнымі псіхалагічнымі асаблівасцямі і маральнымі якасцямі, мець сур’ёзную фізічную падрыхтоўку, быць вынослівым і адпавядаць патрабаванням, што прад’яўляюцца да яго. Акрамя таго, «ніхто не будзе чакаць тры гады, пакуль жанчына выйдзе з дэкрэтнага адпачынку».

Паводле слоў Бачылы, у заходніх краінах сярод тых, хто праходзіць падрыхтоўку ў ВНУ МУС, дзяўчаты складаюць 20–25%. «Але на Захадзе жанчыны гатовы стаяць на службе ў 40-градусны мароз, а ў нас іншы менталітэт як у жанчын, так і мужчын. Мужчына лічыць сябе абаронцам і не можа дапусціць такіх умоў нясення службы для жанчыны», — сказаў ён.

Шанс паступіць у Акадэмію МУС, паводле слоў начальніка ВНУ, застаўся ў самых падрыхтаваных і мэтанакіраваных дзяўчат, якія сапраўды ўпэўненыя ў выбары прафесіі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы28

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы11

Польскія ВПС падымалі знішчальнікі, у польскім Любліне гучалі сірэны паветранай трывогі1

На тэрыторыі былой Валадаркі ўжо знеслі 17 пабудоў2

УСУ атакавалі склад Wildberries у Пензе, ёсць пацярпелы

Статкевіч змадэляваў падзеі, што могуць разгарнуцца ў Беларусі ўвосень18

Прамое траплянне «Іскандэра» ў дом пад Крывым Рогам: шэсць загінулых, сярод іх дзеці2

На якім баку насамрэч лепш спаць?3

«Зараз наша чарга». ЗША аднавілі ўдары па Іране

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы28

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць