Меркаванні1919

Інтэрв’ю з Канстанцінам Капліным — чалавекам без рукі, якога асудзілі за апладысменты

Калі 17 гадоў адзін чалавек пры ўладзе — гэта ўжо катастрофа для нашае краіны.

Гарадзенца Канстанціна Капліна міліцыя затрымала падчас «маўклівай» акцыі ў Горадні 3 ліпеня. Ён быў асуджаны судом Ленінскага раёна на 1 мільён 50 тысяч рублёў. Сведка-міліцыянт паказаў у судзе, што ён разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі браў удзел у несанкцыянаваным шэсці і пляскаў у далоні. Канстанцін Каплін — інвалід, у яго замест аднае рукі — пратэз. Суддзю гэта не спыніла.

— Косця, чаму ты прыйшоў на гэтую акцыю?

— Перш за ўсё, каб засведчыць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Калі 17 гадоў адзін чалавек пры ўладзе — гэта ўжо катастрофа для нашае краіны.
Калі яшчэ некалькі гадоў я гэтага не разумеў, то цяпер гэта відавочна.

— Ты ўпершыню на такой акцыі?

— Так.

— І якія адчуванні, уражанні…

— Вельмі цікавыя адчуванні. Шмат людзей, я нават не чакаў, а калі ўсе пачынаюць пляскаць у далоні… І

нас было 100, 200, 300, а 22-га выйшла каля 3 тысяч — гэта незабыўныя ўражанні.

— Я так разумею, што ты і першы раз трапіў у суд?

— Суды я ведаю, паколькі сам юрыст, працаваў там да 1998 года, але, наколькі разумею, з тых часоў там нічога не змянілася.

Гэта як мясарубка — з аднаго боку цябе засунулі, а з другога выкінулі і забыліся.

— А як бацькі паставіліся да твайго затрымання?

— Напачатку не паверылі, а калі ў панядзелак пайшлі ў суд, то там убачылі побач з будынкам каля сотні людзей, і тады

бацька стаў разумець, што так адбылося. Ён зайшоў разам са мною да суддзі, сядзеў, слухаў, але калі сведка-міліцыянт пачаў казаць, што я пляскаў у далоні, ён не вытрымаў і нагрубіў, суддзя яго спыніла…

— А як твае бацькі ставяцца да цяперашняй улады?

— У цэлым, я думаю, што яны лукашысты, хаця апошнім часам бачаць, што адбываецца нешта не тое.

— А якім было ўражанне сведкі-міліцыянта, калі ён зразумеў, што ты не мог пляскаць у далоні?

— Ён напачатку разгубіўся, зразумеў, што нешта не тое, але хутка ўзяў сябе ў рукі і ўжо даваў паказанні, што я біў сябе ў грудзі.

Яны, відаць, адчуваюць беcпакаранасць.

— Косця, а дзе ты працуеш?

— Цяпер нідзе не працую, планую паступіць на курсы бухгалтараў-эканамістаў. Раней працаваў у выканкаме, але там не задавальняў ні заробак, ні атмасфера, у якой даводзілася знаходзіцца.

— А інваліднасць у цябе даўно?

— Так, з шасці гадоў, мяне ўдарыла токам…

— А якую пенсію маеш?

— Цяпер з усімі пералікамі — 670 тысяч. Цікаўлюся камп’ютарамі, хачу стаць праграмістам, люблю фатаграфаваць, яшчэ збіраю маркі.

Каментары19

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць