Меркаванні2020

Някляеў: Беларускія ўлады зноў сталі гуляць у лібералізацыю

«Гэта рашэнне — гульні спадара Лукашэнкі. Прымаючы яго, ён зыходзіў з таго, што больш выгадна».

Так пракаментаваў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў рашэнне Міністэрства інфармацыі адклікаць свае іскі ў суд аб спыненні выпуску недзяржаўных газет «Наша ніва» і «Народная воля».

«Гэта рашэнне — гульні спадара Лукашэнкі. Прымаючы яго, ён зыходзіў з таго, што больш выгадна.
З аднаго боку, можна забараніць газеты, у якіх ёсць стабільны пастаянны чытач, але якія ўсё ж не маюць значнага распаўсюджання і ўплыву на ўсю Беларусь. З іншага — можна нарвацца на міжнародны скандал, які б распачаўся пасля закрыцця газет. Таму было вырашана даць ім працаваць далей», — сказаў палітык.

На думку Някляева, уладам, «вядома, хацелася б газеты закрыць». «Але сітуацыя — знешняя, эканамічная, унутрыпалітычная — гэтага зрабіць не дазваляе, вымагае падпарадкавацца патрабаванням Еўрасаюза, ЗША і Расіі, каб дабрацца да мільярдаў, якія могуць выратаваць гэтую ўладу, якая ўжо ўсім надакучыла».

«Паварот да лібералізацыі як да гульні непазбежны, — мяркуе Някляеў. — 

Але трэба разумець: гэты рэжым ніколі не дэмакратызуецца. Захады, якія ён вымушаны рабіць, указваюць на відавочныя прыкметы яго слабасці.
Калі трэскаецца фундамент, будуць трэскацца і сцены».

Экс-кандыдат у прэзідэнты мяркуе, што ўлады будуць вымушаны адважыцца і на вызваленне палітзняволеных. «Аднак пакуль характар Лукашэнкі не дазваляе яму пайсці на гэта. Ён бачыць, што сітуацыя ў эканоміцы ўсё больш пагаршаецца і пагаршаецца, а таму пакуль паказвае прыкметы нейкай дэмакратызацыі», — сказаў Някляеў.

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька таксама лічыць, што ў сітуацыі з «Народнай воляй» і «Нашай нівай» улады паказалі сваю слабасць. «Адкліканне іскаў аб спыненні выпуску газет сведчыць пра тое, што ўлада сёння не настолькі моцная, каб раздаваць направа і налева аплявухі і пры гэтым не задумвацца аб наступствах сваіх дзеянняў», — сказаў Лябедзька ў каментарыі БелаПАН.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

«Яна была вельмі агрэсіўнай». Трамп распавёў, як пакараў Швейцарыю мытамі ў 39%12

У гродзенскім заапарку рыхтуюцца да вяселля журавоў1

Побач з Мірскім замкам прадаецца цікавая сядзіба. Можна жыць самому або здаваць у арэнду

Стваральніца знакамітага беларускага мадэльнага агенцтва пракаментавала яго згадкі ў файлах Эпштэйна7

Пацяпленне клімату можа кардынальна замарозіць Ісландыю1

Збіраюць падтрымку гісторыку Юрасю Юркевічу, у якога знайшлі рак мозгу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць