Грамадства11

Зміцер Бандарэнка на наступным тыдні можа быць пераведзены ў 5-ю клінічную бальніцу Мінска для аперацыі

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка пераведзены са следчага ізалятара № 1 МУС у Рэспубліканскую турэмную бальніцу па вуліцы Валадарскага. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які яго жонка Вольга Бандарэнка атрымала 13 ліпеня.

«Муж паведаміў, што падпісаў згоду на аперацыю, і на наступным тыдні яго могуць перавесці ў 5-ю клініку, — паведаміла БелаПАН жонка асуджанага. — Стан здароўя ў яго дрэнны. Болі не прайшлі, хаця ён столькі таблетак выпіў, уколы, кропельніцы… Ён не можа толкам хадзіць».

Паводле слоў Вольгі, сёння Бандарэнку павінен наведаць адвакат. «Я таксама спадзяюся, што нам дазволяць сустрэцца», — зазначыла яна.

У канцы красавіка суд прызнаў Змітра Бандарэнку, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года, вінаватым на падставе часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх). Ён прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Пасля затрымання ў снежні мінулага года і ўтрымання пад вартай у Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні. У маі яго агледзеў урач-неўролаг, які заявіў, што зняволенаму патрэбна аперацыя. «У яго чатыры грыжы дыскаў пазваночніка, ушчэмлены тры спіннамагзавыя нервы. Патрэбна аперацыя, інакш ён можа быць абезрухоўлены. У Дзімы літаральна вісіць ступня, і ўсё можа закончыцца інваліднай каляскай», — расказвала тады жонка палітыка.

У чэрвені стан Бандарэнкі пагоршыўся, ён быў пераведзены ў медсанчасць. «Ён паўгода скардзіўся на болі, але безвынікова. Зараз нарэшце яму зрабілі МРТ, біяхімічны аналіз крыві і паклалі ў медсанчасць. З-за грыжаў пазваночніка ў яго назіраецца няпоўны параліч правай нагі, ён пакутуе ад пастаянных боляў. Як ён мне напісаў, зараз з’явіліся і болі ў левай назе», — паведаміла Вольга Бандарэнка БелаПАН 24 чэрвеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць