Грамадства44

Вяселле ў турме. 22 ліпеня жэніцца палітвязень Павел Вінаградаў

На 22 ліпеня прызначаная цырымонія роспісу Святланы Гарахавік з вязнем «Воўчых нор» Паўлам Вінаградавым.

На 22 ліпеня прызначаная цырымонія роспісу Святланы Гарахавік з вязнем «Воўчых нор» Паўлам Вінаградавым. І адразу ж маладыя атрымліваюць спатканне на 3 дні.
Апошняя перашкода для «вяселля» пераадоленая — дакументы аб уступленні ў сілу прысуду жаніху ўжо прыйшлі…

«Сёння даведалася, што нам дадуць доўгае спатканне адразу пасля роспісу, так што ўсё ў парадку, хутка будзем жанатыя. Распісваемся 22 ліпеня», — распавяла Святлана Гарохавік.

Маладыя людзі, вымушаныя заключаць шлюб у калоніі, не маглі распісацца раней па адной прычыне:

«Загваздкі як такой не было, мы проста хваляваліся, што пастанова аб уступленні прысуду ў сілу не паспее прыйсці да 22 чысла. У гэтым выпадку нам бы не далі доўгае спатканне, а які роспіс без спаткання? А раз усё дайшло, то спатканне будзе — на 3 дні», — адзначыла Святлана.

Разам з нявестай у калонію паедуць бацькі і сведкі — толькі ім дазволена прысутнічаць на цырымоніі.

Павал Вінаградаў — актывіст кампаніі «Гавары праўду». 11 студзеня 2011 хлопцу прад’яўлена абвінавачванне па чч.1 і 2 арт. 293 КК. Канчатковае абвінавачванне — па ч. 2 арт. 293 і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Знаходзіўся пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага. Судовы працэс пачаўся 27 красавіка 2011 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя Ала Булаш). 5 мая асуджаны па ч. 2 арт. 293 КК да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

З моманту затрымання ў студзені па цяперашні час (сем месяцаў ужо прайшло) Святлана Гарохавік на спатканні з жаніхом «была 5 разоў і праседзела 5 дзён у судзе».

14 ліпеня дзяўчына атрымала апошні ліст ад каханага, датаваны 9 ліпеня. Лісты з Івацэвічаў у Мінск ідзе звычайна 4–5 дзён. «Мае да яго хутчэй даходзяць», — адзначае Святлана.

«На здароўе не скардзіцца, піша што ўсяго яму хапае, умовы нармальныя, ён у прынцыпе ніколі ні на што не скардзіцца. Пісаў, што зразумеў у чым заключаецца пакаранне: гэта аднастайнасць і ўсведамленне таго, што за плотам — Жыццё», — адзначае нявеста.

Павал Вінаградаў адбывае чатырохгадовы тэрмін зняволення ў калоніі «Воўчыя норы» (Івацэвічы Брэсцкай вобласці). Там, у калоніі, дзекабрыст Вінаградаў мае зносіны з «хуліганам» Эдуардам Лобавым, бачыў дзекабрыста Квяткевича і анархіста Аляксандра Францкевіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць