Эканоміка44

Зацверджаны План мерапрыемстваў па выкананні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку

Усяго ў плане 249 пазіцый.

План мерапрыемстваў па выкананню Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады зацверджаны ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне змяшчана ў пастанове Савета Міністраў № 942 ад 11 ліпеня 2011 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Усяго ў плане 249 пазіцый, якія ўключаюць мерапрыемствы ў галіне бюджэтна-падатковай, цэнавай і антыманапольнай палітыкі, фінансавых рынкаў, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, медыцыны, адукацыі, культуры і спорту. У дакуменце адлюстраваны асноўныя напрамкі развіцця прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі, сферы паслуг.

Так, у галіне бюджэтна-падатковай палітыкі ў бліжэйшыя пяць гадоў прадугледжваецца
аптымізацыя бюджэтных расходаў з канцэнтрацыяй іх на прыярытэтных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, удасканаленне структуры і механізмаў спагнання ўстаноўленых падаткаў і збораў з арыентацыяй на максімальнае набліжэнне падатковай сістэмы Беларусі да прымяняемых у эканамічна развітых краінах, радыкальнае спрашчэнне працэдур падатковага адміністравання і кантролю, умацаванне пазіцый краіны ў сусветных рэйтынгах. У галіне цэнавай і антыманапольнай палітыкі плануецца паэтапнае скарачэнне і ліквідацыя перакрыжаванага субсідзіравання ў тых сферах эканомікі, дзе на працягу шэрагу гадоў склаліся пэўныя перакосы і дыспрапорцыі, удасканаленне і гарманізацыя нарматыўнай прававой базы, прадухіленне абмежавання канкурэнцыі і правоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на продаж, куплю тавараў пры міжабласных пастаўках.

Для стымулявання развіцця прадпрымальніцтва і дзелавой актыўнасці
будуць прымацца меры па ўстараненню адміністрацыйных бар’ераў, якія перашкаджаюць вядзенню бізнесу, зніжэнню падатковай нагрузкі і павышэнню даступнасці крэдытна-фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных, зямельных рэсурсаў і нерухомай маёмасці. Актывізуюцца працэсы прыватызацыі і рэфармавання структуры дзяржаўнай уласнасці, будзе ўдасканалены інстытут эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).

Асобным блокам у плане прапісаны мерапрыемствы па развіццю ў Беларусі навукова-тэхнічнай дзейнасці. Будуць створаны дадатковыя стымулы для павышэння ў краіне інавацыйнай актыўнасці, далейшага развіцця інавацыйнай інфраструктуры, узмацнення абароны інтэлектуальнай уласнасці. У Беларусі з’явяцца новыя навукаёмістыя і высокатэхналагічныя вытворчасці.

Сярод найбольш буйных праектаў, запланаваных да рэалізацыі ў бягучай пяцігодцы ў прамысловым комплексе,
— стварэнне на базе ААТ «Беларуськалій» хімічнага камбіната па комплекснай перапрацоўцы хлорыстага калію і хлорыстага натрыю, пачатак будаўніцтва горна-хімічнага камбіната па перапрацоўцы гаручых сланцаў магутнасцю 5 млн.т у год, мадэрнізацыя і рэканструкцыя прамысловых вытворчасцей на РУП «Гомсельмаш» і ў ААТ «МАЗ», адкрыццё аб’екта тавараправоднай сеткі ААТ «Белшына» у Аўстраліі, будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК», стварэнне новых мікрабіялагічных вытворчасцей — дражджавога завода на базе ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат», вытворчасці лімоннай кіслаты на базе ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат» і многія іншыя.

У паліўна-энергетычным комплексе намаганні будуць накіраваны на павелічэнне стратэгічных запасаў энергетычных рэсурсаў, зніжэнне долі прыроднага газу ў спажыванні кацельна-пячнога паліва пры вытворчасці электрычнай і цеплавой энергіі, павелічэнне долі ўласных энергарэсурсаў у балансе кацельна-пячнога паліва краіны, зніжэнне тэмпаў здабычы нафты на дзеючых радовішчах, распрацоўку новых радовішчаў і сумеснае асваенне нафтавых радовішчаў за мяжой, а таксама нарошчванне экспартнага патэнцыялу і павышэнне эфектыўнасці продажаў нафтапрадуктаў.

Прыкметна зменіцца ў бягучай пяцігодцы і беларуская сістэма адукацыі.

У гэтай галіне прадугледжана аптымізацыя аб’ёмаў і структуры падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і рабочых кадраў у адпаведнасці з патрэбнасцямі развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей, укараненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, забеспячэнне кожнай установы адукацыі шырокапалосным доступам у глабальную камп’ютарную сетку, аснашчэнне ўсіх агульнаадукацыйных устаноў праграмнымі сродкамі. Запланавана таксама наданне ўніверсітэтам функцый цэнтраў навукова-інавацыйнай дзейнасці, стварэнне і развіццё пры іх суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, інтэграцыя прафесійнай адукацыі, навукі і вытворчасці. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца нарошчванню экспарту адукацыйных паслуг за кошт павелічэння кантынгенту замежных навучэнцаў, у тым ліку грамадзян еўрапейскіх краін

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?9

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая перастане быць Канапацкай11

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова судзімы. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ1

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя13

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?9

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць