Эканоміка1212

Мясніковіч: Беларусь не выйграла ад удзелу ў Мытным саюзе

Беларусь нічога не страціла, але пакуль і не выйграла ад удзелу ў Мытным саюзе. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв’ю расійскаму часопісу «Итоги».

Падводзячы прамежкавыя вынікі работы ў Мытным саюзе, кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што Беларусь, увайшоўшы ў аб’яднанне, нічога не страціла. «Мы пакуль не страцілі, хоць і асаблівага выйгрышу не бачым. Але разлічваем, што калі будуць сфармаваны роўныя ўмовы работы суб’ектаў гаспадарання нашых краін, выгада будзе бясспрэчнай, — сказаў прэм’ер-міністр. — І мы будзем не толькі канкураваць: адносіны паміж нашымі прадпрыемствамі стануць партнёрскімі».

Пакуль вытворцы трох краін працуюць у розных эканамічных умовах, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. «Напрыклад, у Расіі ствараюцца прадпрыемствы, якія будуць канкураваць непасрэдна з беларускімі, тое ж самае адбываецца ў Беларусі, — сказаў ён. — На мой погляд, лепш аб’ядноўваць намаганні пры рабоце на ўнутраным рынку нашых краін. І мы дамовіліся з Уладзімірам Пуціным, што паступова будзем гэтыя канкурэнтныя ўмовы выраўноўваць».

Прэм’ер-міністр звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што, напрыклад, ад аб’яднання аўтамабільных холдынгаў аўтапрамысловасць Беларусі і Расіі толькі выйграе. «Гэта зніжэнне залежнасці ад імпарту, — падкрэсліў ён. — Такія ж эканамічныя аб’яднанні, як Мытны саюз, для таго і ствараюцца, каб мы маглі атрымаць выгаду ад нашай сумеснай работы на рынках іншых дзяржаў і на ўнутраным рынку». На думку прэм’ер-міністра, самым простым, але самым небяспечным было б стварэнне нейкай бачнасці інтэграцыі. «І я задаволены, што мы перайшлі да практычнай рэалізацыі ідэі Мытнага саюза. Прычым работа цяпер ідзе не толькі на ўзроўні ўрадаў: у Маскве прайшла канферэнцыя прадстаўнікоў дзелавых колаў нашых краін. Бізнесмены пачулі адзін аднаго, і ўжо ўзнікаюць рэальныя праекты», — сказаў ён.

Кіраўнік урада таксама адзначыў, што сёння праблема розніцы цэн на энерганосьбіты для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў найбольш адчувальна для Беларусі. «Цэны на прыродны газ у Беларусі амаль у тры разы вышэйшыя, чым у Расіі. У такіх умовах складана канкураваць на адзіным рынку, — сказаў ён. — Ёсць пытанне і аб роўных умовах падтрымкі сельгасвытворцаў. І мы падпісалі ўжо адпаведныя дакументы, паклаўшы ў аснову прынцыпы СГА, падзяліўшы меры дзяржпадтрымкі на жоўтую і зялёную карзіны і абмежаваўшы памер прамых субсідый».

Ідуць перагаворы аб спыненні субсідый і іншым галінам. У беларускім урадзе ўжо распрацавана новая мадэль дзяржпадтрымкі. «Прынцып такі, калі дзяржава зацікаўлена ў развіцці, напрыклад аўтамабільнай прамысловасці, мы будзем даваць прадпрыемствам падатковыя або іншыя льготы. Але вырашацца гэта будзе на конкурснай аснове. І падтрымку атрымае толькі той, хто прапануе найбольш выгадныя ўмовы рэалізацыі праекта і цэны сваёй прадукцыі», — растлумачыў Міхаіл Мясніковіч. Пры гэтым ён дадаў, што цяпер магчымасці для прадастаўлення бюджэтных субсідый у Беларусі вельмі абмежаваны. «Мы вымушаны зніжаць расходы, каб збалансаваць становішча на валютным рынку», — канстатаваў прэм’ер-міністр.-

Каментары12

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць