Бізнэсоўца асудзілі, але ўрэшце адпусцілі.
Кіраўнік аднаго з падраздзяленняў ААТ «Нафтан» адмовіўся ад хабару $40 тыс. і дапамог затрымацьпаведаміў карэспандэнту БелТА старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Белавус.расійца-хабарадаўцу ,
Кіраўнік адной з камерцыйных фірмаў з Растоўскай вобласці спрабаваў набыць у ААТ «Нафтан» па заніжаным кошце, без тэндэру, чатыры спісаныя халадзільныя ўстаноўкі, у якіх утрымліваліся медныя сплавы. За кожную ўстаноўку ён прапаноўваў па $10 тыс. Настойлівыя просьбы расійскага бізнэсоўца аб садзейнічанні, нягледзячы на катэгарычную адмову, вымусілі кіраўніка ўпраўлення завода звярнуцца ў органы дзяржаўнай бяспекі па дапамогу.
Ужо знаходзячыся пад кантролем супрацоўнікаў падраздзялення ўпраўлення па Віцебскай вобласці КДБ Беларусі, растаўчанін перадаў нафтанаўцам у якасці авансу суму, эквівалентную $20 тыс., за ўдалую, на яго думку, угоду. Пры гэтым, паводле словаў Уладзіміра Белавуса,
нягледзячы на неаднаразовае папярэджанне нафтанаўскага работніка аб тым, што дзеянні бізнэсоўца незаконныя і пагражаюць крымінальнай адказнасцю, той адказваў яму, што гэта нармальная практыка вядзення справаў у яго краіне.
Хабарадаўца быў асуджаны судом Наваполацка па ч. 2 арт. 431 «Даванне хабару» КК РБ і на два гады пазбаўлення волі. Касацыйная інстанцыя прыняла пад увагу прызнанне віны асуджаным, яго сямейнае становішча, стан здароўя і замяніла пазбаўленне волі на штраф у памеры Br35 млн. Штраф быў выплачаны, а хабарадаўца з’ехаў на радзіму.
-
У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў
-
52‑гадовая супрацоўніца абменніка ў Бабруйску скрала больш за паўмільёна рублёў дзеля гульні ў анлайн-казіно
-
Беларус дазволіў пажыць у сваёй кватэры знаёмаму. Той пакінуў пасля сябе непрыемны сюрпрыз
Каментары