Культура3434

Уваскрасенне. Косаўскі палац паўстае з нябыту — фотарэпартаж

Тут будзе гатэльна-турыстычны комплекс. Калі дазволіць фінансаванне, скончыць працы плануюць у 2015 годзе.

1 верасня завяршаецца першая чарга рэканструкцыі палаца Пуслоўскіх. Тут, на высокай тэрасе з відам на дзясяткі кіламетраў, будзе гатэльна-турыстычны комплекс.

У Косаве, што ў Івацэвіцкім раёне, завяршаецца першая чарга рэканструкцыі палаца Пуслоўскіх. Прынамсі, згодна з планамі адбыцца гэта павінна 31 жніўня 2011 года. Першая чарга рэканструкцыі прадугледжвае аднаўленне крокваў, перакрыццяў і даху. Заказчыкам выступае Івацэвіцкае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва, падрадчыкам — ААТ «Брэстрэстаўрацыя».

У канчатковым выніку ўнікальны помнік архітэктуры ХІХ ст. ператворыцца ў гатэльна-турыстычны комплекс. У планах таксама аднаўленне ландшафтнага парка.
Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што адноўлены палац прывабіць сюды не толькі беларусаў, але і замежнікаў. Калі дазволіць фінансаванне, скончыць працы плануюць у 2015 годзе.

Аднаўленне палаца пачаліся ў 2008-м, годам раней ён быў уключаны ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Па розных ацэнках, на рэстаўрацыю помніка спатрэбіцца да 10 мільёнаў даляраў ЗША. Распрацоўку навукова-праектнай дакументацыі аплаціла ЮНЕСКА — спецыяльная камісія арганізацыі прызнала гісторыка-архітэктурны комплекс у Косаве песпектыўным турыстычным аб’ектам міжнароднага значэння.

Прэтэнцыёзны Косаўскі палац быў закладзены ў 1838 годзе графам Казімірам Пуслоўскім і яго сынам Вандалінам. Апошні і дабудоўваў палац. Аўтарам праекта стаў варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд. Ягоныя ідэі ўвасобілі архітэктар Уладзіслаў Марконі і дэкаратар Аляксандр Жмурка. Палац збудавалі ў неагатычным стылі, у ім было больш за сотню памяшканняў, велічныя залы, у адной з якіх падлога была з патоўшчанага шкла, а пад ёй месціўся гіганцкі акварыум з экзатычнымі рыбамі.

Вакол палаца заклалі ландшафтны парк у рэнесансным стылі, захаваўшы пры гэтым стары парк Касцюшкаў. Лічыцца, што менавіта Тадэвушу Касцюшку Пуслоўскія і прысвяцілі пабудову палаца, узяўшы адначасова шэфства за ягоным родным домам у суседняй Мерачоўшчыне, на якую з палаца адкрываецца фантастычны від.

Фактычна, з тых часоў сядзіба Касцюшкаў і палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх і ўтварылі ўнікальны архітэктурны комплекс, які перажыў за апошнія 170 год не адну ліхую часіну. Пасля задушэння паўстання 1863 года палац пераходзіць да расійскіх магнатаў. У гады Першай сусветнай вайны ён быў разрабаваны і часткова разбураны. Пры паляках тут месціліся адміністрацыйныя і навучальныя ўстановы. У Другую сусветную вайну, перад адыходам немцаў савецкія партызаны спалілі і дом Касцюшкі, і палац. Пасля вайны тут хацелі зрабіць дзіцячы дом, але не было грошай. Палац патроху зарастаў лесам.

У пачатку 80-х вядучы спецыяліст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Леанід Несцярчук забіў трывогу: палац можа хутка разбурыцца. Ён ініцыяваў зварот абласных уладаў у Саўмін БССР,
пасля чаго рабіліся спробы прыстасаваць палац то пад гатэль, то пад турбазу, але ўсё марна. У 90-я да палаца пачалі прыглядацца не толькі беларускія бізнэсоўцы, але і замежнікі.

Легенды Косава

Адносна малады па гістарычных мерках Косаўскі палац аброс легендамі. І хоць большасць з іх абверглі спецыялісты, некаторыя з іх уражваюць фантазіяй іх аўтараў. Напрыклад, легенда пра тое, што палацы ў Косаве і ў Ружанах аб’ядноўваў падземны ход 25 км удоўжкі. Яна перагукаецца з легендай пра існаванне падобнага тунэля паміж Нясвіжам і Міром. Як і ў выпадку з нясвіжскай легендай, пра Пуслоўскіх кажуць, што граф цешыў графіню катаннямі на санях улетку, высыпаўшы дарогі соллю. І, вядома, леў, які ўночы разгульваў па калідорах і залах, вартуючы палац ад злодзеяў. Больш сучасныя показкі расказваюць пра знойдзеныя ў разбураным палацы скарбы.

Каментары34

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць