Усяго патроху1919

Мінск застаўся без «Еўраспорта»

Найбуйнейшы кабельны аператар сталіцы МТІС не знайшоў валюты, каб працягнуць кантракт. Цяпер мінчане ўбачаць канал «СпортСаюз».

Найбуйнейшы кабельны аператар сталіцы МТІС не знайшоў валюты, каб працягнуць кантракт на трансляцыю каналаў «Еўраспорт» і «Еўраспорт-2». Такую прычыну паведамляюць у службе падтрымкі аператара. Разам з тым, бягучы радок паведамляе, што перапынак у трансляцыі выкліканы «тэхнічнымі прычынамі».

«Еўраспорт» — самы папулярны еўрапейскі спартыўны канал.
На тэрыторыі Беларусі паказвалася карцінка з каментаром расійскай дырэкцыі тэлеканала. Алімпійскія гульні, кубак свету па біятлоне, адборачныя гульні футбольных чэмпіянатаў свету і Еўропы — усё гэта з’яўлялася ў эфіры «Еўраспорта».

Замест «Еўраспорта» мінчане ўбачаць канал «СпортСаюз» ад НТВ+.

Ягоная праграма на бліжэйшы тыдзень уключае ў сябе чэмпіянаты Расіі і Германіі па футболе, а таксама адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

МТІС вылучаецца сярод астатніх кабельных аператараў хаатычнай зменай каналаў. Чэрвеньскае выдаленне расійскага забаўляльнага канала

ТНТ выклікала масавае абурэнне абанентаў. Тым не менш

паслугамі аператара карыстаецца каля 85% насельніцтва горада.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць