Эканоміка

Самым дарагім беларускім брэндам у 2011 годзе названы «Санта Брэмар»

Агенцтва MPP Consulting (Украіна) у межах праекта ацэнкі нацыянальных брэндаў ТOP National Brands апублікавала рэйтынг «БелБрэнд 2011 — ТОП-100 беларускіх брэндаў», паведаміў спецыялізаваны партал marketing.by.

Партал адзначыў, што ў параўнанні з рэйтынгам мінулага года брэнды падаражэлі, а лідары памяняліся месцамі. Так, першы радок рэйтынгу сёлета займае брэнд «Санта Брэмар», ацэнены ў 72,5 млн. долараў (летась — другое месца і 57,5 млн.). Лідарскую пазіцыю страціла Milavitsa, перамясціўшыся на другое месца з 64 млн. (першае месца і 60 млн. у 2010 годзе). На трэці радок падняўся брэнд «Аліварыя», які падрос да 52,3 млн. (чацвёртае месца і 48 млн. долараў летась).

У дзясятку першых таксама ўвайшлі: «Савушкаў прадукт» (50 млн. долараў), Conte (49,4 млн.), «Бульбашъ» (49,1 млн.), «Крынiца» (48 млн.), velcom (47,7 млн.), «Беларусбанк» (36,8 млн.) і «Камунарка» (31,2 млн.). Усе гэтыя брэнды ўваходзілі ў ТОП-10 і летась.

Тэлекамунікацыйная галіна ў рэйтынгу прадстаўлена ўсяго пяццю брэндамі, якія прысутнічалі ў ТОП-100 і летась. За выключэннем «Белтэлекама» кошт кожнага з іх некалькі вырас: 8-е месца — velcom, 47,7 млн. долараў (5-е месца летась, 46,8 млн.), 23-е месца — «Белтэлекам», 13 млн. (19-е, 13,3 млн.), 46-е месца — ByFly, 7,5 млн. (49-е, 7 млн.), 56-е месца — TUT.BY, 5,6 млн. (60-е, 5,2 млн.), 87-е месца — OPEN.BY, 1,92 млн. (97-е, 1,3 млн.).

Традыцыйна ў рэйтынгу прысутнічае вялікая колькасць брэндаў з высокаканкурэнтнай півабезалкагольнай галіны, а таксама рытэйла, фінансавых паслуг, лёгкай прамысловасці і прадуктаў харчавання, адзначае партал.

Замыкае рэйтынг навічок ТОП-100 — піўны брэнд «Тэма» коштам 1,05 млн. долараў.

Галоўнай задачай «БелБрэнда 2011» было вызначыць 100 самых дарагіх брэндаў Беларусі, а таксама іх бягучы рыначны кошт, грунтуючыся на паказчыках дзейнасці кампаній, якія выкарыстоўваюць гэтыя брэнды, пазіцый кожнай кампаніі на рынку і перспектыў іх развіцця.

У рэйтынг увайшлі толькі брэнды, якія былі створаныя ў Беларусі або для беларускіх тавараў і паслуг. Геаграфічная прыналежнасць паходжання брэнда да Беларусі была асноўным крытэрыем для ўдзелу такога брэнда ў рэйтынгу.

Галоўнай асаблівасцю методыкі ацэнкі брэндаў агенцтва MPP Consulting з’яўляецца тое, што кошт брэнда ўключае ў сябе выключна кошт гандлёвай маркі (імені) без уліку вытворчых магутнасцяў, інфраструктуры кампаніі, патэнтаў, вынаходніцтваў і іншых матэрыяльных або інтэлектуальных каштоўнасцяў.

У 2011 годзе ў рамках праекта TOP National Brands ужо былі апублікаваныя рэйтынгі самых дарагіх брэндаў Казахстана, Расіі, Германіі, Францыі, Італіі, Украіны і Японіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства21

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

«Рысь», «Воля» і «Тарган»: у 92‑й асобнай штурмавой брыгадзе паказалі пухнатае папаўненне1

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць