Навука і тэхналогіі

«МТС» запускае паслугу безлімітнага доступу ў інтэрнэт

Аператар «МТС» запускае паслугу «Безліміт», якая дае неабмежаваны аб’ём інтэрнэт-трафіку ў любым пункце дзеяння сеткі «МТС» у Беларусі,
паведаміла кіраўнік PR-групы СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы» Алена Наважылава.

Яна адзначыла, што мабільны доступ у інтэрнэт становіцца ўсё больш запатрабаваным: сучасны абанент акрамя галасавых сэрвісаў актыўна карыстаецца рэсурсамі інтэрнэту. Сёння паслугі шырокапалоснага мабільнага інтэрнэту ад «МТС» даступныя больш як 76% насельніцтва Беларусі, таму запуск паслугі «Безліміт» — «своечасовы адказ „МТС“ на запыт рынку».

Штомесячная плата за «Безліміт» складае 100 тыс. рублёў. Гэта сума спісваецца ў поўным аб’ёме ў момант падключэння паслугі. Пасля заканчэння 30 дзён, калі абанент паслугу не адключыў, яе дзеянне прадаўжаецца аўтаматычна. Заключэнне дадатковага пагаднення аб карыстанні паслугай «Безліміт» на працягу 12 месяцаў дае абаненту права набыць у «МТС» 3G-мадэм усяго за 10 рублёў.

Максімальная хуткасць інтэрнэт-злучэння, прадугледжаная «Безлімітам», складае 1 Мбіт/с. Пасля зрасходавання 1 Гб за суткі хуткасць зніжаецца да 128 кбіт/с, з пачатку наступных сутак хуткасць аднаўляецца да 1 Мбіт/с.

Раней у жніўні аператар life:) запусціў два мабільныя тарыфы з неабмежаваным інтэрнэт-трафікам на хуткасцях 128 і 512 кбіт/с: «life:) Інтэрнэт Unlim 128» і «life:) Інтэрнэт Unlim 512» за 69 тыс. і 199 тыс. рублёў у месяц адпаведна.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць24

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць