У Беларусі няма войнаў і узброеных канфліктаў, але чатыры вядомыя чалавекі больш за 10 гадоў таму зніклі без звестак.
Адзначаецца гэты дзень з ініцыятывы Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, які звярнуўся да сусветнай супольнасці з заклікам даць больш сур’ёзную ўвагу адной з найбольш складаных гуманітарных праблем, якія ўзьнікаюць падчас узброеных канфліктаў.
Традыцыю адзначэння Дня зніклых без вестак 30 жніўня запачаткавала ў пачатку
Колькі людзей ува ўсім сьвеце лічацца зьніклымі бязь вестак, дакладна невядома. Паводле FEDEFAM, практыка затрымліваньня і затым зьнішчэньня людзей стала выкарыстоўвацца ўладамі Гаіці і Гватэмалы яшчэ ў
Дзякуючы намаганням праваабарончых арганізацыяў у 1992 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла адмысловую дэкларацыю ў пытанні гвалтоўных выкраданняў. Гвалтоўнае выкраданне было прызнанае злачынствам у канстытуцыях шэрагу краінаў свету. У снежні 2006 года Генеральная Асамблея прыняла Канвенцыю аб абароне ад гвалтоўнага выкрадання. Упершыню ў гісторыі з’явіўся міжнародны дакумент, які абавязвае ўрады ўключаць выкраданні людзей у лік злачынстваў, прадугледжаных заканадаўствам, а таксама гарантаваць судовае расследаванне і пакаранне вінаватых. Канвенцыя ставіць
Дакумэнт падпісалі больш за 80 дзяржаваў.
Беларусь гэтай канвенцыі не падпісала.
У Беларусі няма войнаў і канфліктаў. Але чатыры чалавекі — палітыкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і тэлеаператар Зміцер Завадскі — зніклі пры загадкавых абставінах. Крымінальныя справы аб іх знікненні не раз прыпынялі, потым аднаўлялі зноў.
Патрабаванні раскрыць праўду пра выкраданне гэтых людзей змяшчаюцца ў рэзалюцыях Камісіі ААН у пытаннях правоў чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ. Дзейным і былым чыноўнікам сілавых структур Уладзіміру Навумаву, Віктару Шэйману, Юр’ю Сівакову, Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза з прычыны падазрэння ў дачыненні да знікнення Змітра Завадскага, Віктара Ганчара, Юр’я Захаранкі, Анатоля Красоўскага.
Каментары