Эканоміка1616

Чарговае ўмацаванне рубля на біржы. Новы курс даляра — 8480

Еўра — 12140 рублёў, расійскі рубель — 294.

Трэці дзень дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы у чарговы раз засведчыў умацаванне рубля. Цяпер курс даляра складае 8480 рублёў. Учора ён быў на ўзроўні 8500 рублёў, а ў першы дзень сесіі — 8600.

Аб’ём таргоў склаў усяго $27 мільёнаў.

Расійскі рубель на дадатковай сесіі — 294 рубля, а еўра — 12140.

Тым часам афіцыйны курс даляра складае ўсяго 5375 рублёў, а еўра — 7414 рублёў.

* * *

Стратэгія, абраная Нацбанкам, дазваляе кантраляваць курс у запланаваных рамках. Дзякуючы ёй, попыт насельніцтва на валюту нельга назваць ажыятажным. Далучаючы прапагандысцкі эфект дзяржаўных СМІ, улады спрабуюць супакоіць напружаную сітуацыю ў краіне.

Аднак нізкія аб'ёмы таргоў прымушаюць задумацца.
Нагадаем, у першы ж дзень попыт на валюту складаў $57 мільёнаў. Дзе цяпер апынуліся гэтыя незадаволеныя заяўкі? Яны мусілі аўтаматычна перайсці на наступныя сесіі, але зараз яны не разглядаюцца.

Спецыялісты ацэньвалі адкладзены попыт на валюту ў $2,5-3 мільярда. Вядома ж,

даволі высокі курс даляра адсеяў частку ахвотных, але за першыя тры дні юрасобы не купілі і $40 мільёнаў.

Каментары16

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць