Грамадства55

Прадстаўнікі інтэлігенцыі патрабуюць спыніць ціск на Дашкевіча

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ў адмысловым звароце да начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў, палкоўніка Барсукова патрабуюць спыніць ціск на палітвязня Зьмітра Дашкевіча.

Зварот у абарону палітвязня падпісалі пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Рыгор Барадулін, паэт Ніл Гілевіч, археолаг Эдвард Зайкоўскі, гісторык Алесь Краўцэвіч, музыкі Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

Лідар Маладога фронта адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 9 у Горках. 17 верасня ён павінен выйсці са штрафнога ізалятару.

«На маладафронтаўца аказваецца пастаянны ціск з боку адміністрацыі калоніі, у сувязі з чым Зміцер аб’явіў галадоўку, якая можа мець сур’ёзныя наступствы для ягонага здароўя (трэба ўлічыць, што Дашкевіч мае шэраг хранічных захворванняў)», гаворыцца ў звароце.

Яго аўтары патрабуюць забяспечыць нармальныя ўмовы ў штрафным ізалятары, дзе Дашкевіч апынуўся адразу пасля выхаду з памяшкання камернага тыпу.

«Ён мае знаходзіцца ў камеры круглыя суткі, пры гэтым тамтэйшая тэмпература не перавышае вулічнай. Дашкевічу забаранілі браць якія-кольвек цёплыя рэчы, акрамя летняй робы для наведвальнікаў штрафнога ізалятару, уначы няма нават чым накрыцца», адзначаюць аўтары звароту.

Таксама яны патрабуюць вярнуць Дашкевічу Біблію.

У абарону Змітра Дашкевіча ў жніўні выступаў былы старшыня беларускага парламента Станіслаў Шушкевіч. Вядомыя беларусы таксама звярталіся да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем спыніць ціск на Дашкевіча, паведамляе прэс-служба Маладога фронту.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць