Музыка33

All Along The Watchtower Джымі Хендрыкса

У гэты дзень 43 гады Джымі Хендрыкс выпусціў адзін з галоўных сваіх хітоў. Хоць аўтар All Along The Watchtower — Боб Дылан.

21 верасня 1968 гурт Jimi Hendrix Experience сінглам выпусціў кавер на песню Боба Дылана All Along The Watchtower. Гэта быў адзіны выпадак у жыцці Хэндрыкса, калі ягоная песня трапіла ў ТОП-20 аўтарытэтнага часопіса Billboard

Праз шэсць месяцаў пасля выхаду арыгінальнай версіі песні, Джымі Хэндрыкс распачаў працу ў студыі над сваім варыянтам трэка. Кожны раз ён змяняў рытм, накладаў дадатковыя гітарныя партыі, і нават падмяняў басіста, якому надакучыла бясконцая праца над адной і той песняй, прычым чужой. У выніку All Along The Watchtower трапіла на апошні прыжыццёвы і найлепшы студыйны альбом Хендрыкса Electric Ladyland.

Боб Дылан, чыя версія «Вартаўнічай вежы» была простай, як тры капейкі, так уразіўся версіяй Хендрыкса, што кардынальна перагледзеў і «ўзмацніў» для канцэртнага выканання ўласную. «Кожны раз, калі мы граем яе — кажа Дылан. — я адчуваю, што ў нейкім сэнсе спяваю песню Хендрыкса, як быццам на трыб’юце».

Разам з песняй Hey Joe трэк All Along The Watchtower уваходзіць ва ўсе спісы найлепшых песняў Джымі Хендрыкса — аднак гэта чужыя песні, якія гітарыст здолеў віртуозна пераасэнсаваць.

Яна стала адной з пазнавальных песняў 1960-х — часу «Вудстокаў» і эксперыментаў з пашырэннем свядомасці. Яе ўрывак быў выкарыстаны ў фільме «Форэст Гамп».

Версія «Вартаўнічай вежы» Jimi Hendrix Experience знаходзіцца на 48 месцы ў спісе «500 найлепшых песняў у гісторыі»
часопіса Rolling Stone.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула4

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

«Шахеды», якія ляцяць на Кіеў, могуць працягваць выкарыстоўваць для навігацыі беларускія станцыі мабільнай сувязі8

«Мы павінны былі ехаць гэтым жа маршрутам». Беларус цудам пазбег катастрофы ў Непале і страціў там сябра4

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?18

У Мінску на дарозе ўспыхнула пажарная машына4

Арына Сабаленка трапіла ў пяцёрку самых багатых тэнісістаў свету5

Самыя дарагія гарады Еўропы для куплі кватэры10

На Беларускай чыгунцы не хапае вагонаў-платформаў. Прычына — вайсковыя перавозкі4

Навукоўцы злавілі ў Беларусі рэдкага кажана2

Самую танную кватэру ў Мінску ў мінулым месяцы купілі за $35 тысяч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула4

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць