Эканоміка

Магілёўскі вагонабудаўнічы завод адмовіўся ад экспарту

Магілёўскі вагонабудаўнічы завод скасаваў кантракты з партнёрамі ў Расіі і Казахстане на пастаўку грузавых вагонаў, каб забяспечыць імі ўнутраны рынак.

Сёння Беларусь, як і краіны постсавецкай прасторы, адчувае востры дэфіцыт у грузавым рухомым складзе ў сувязі з усё большай колькасцю грузаперавозак, у тым ліку экспартных. Толькі Беларуская чыгунка мае патрэбу штогод абнаўляць 2 тыс. адзінак грузавых вагонаў, а паколькі магутнасці магілёўскіх вагонабудаўнікоў пакуль не дазваляюць забяспечваць унутраны попыт, даводзіцца траціць валюту і закупляць вагоны за мяжой. Таму ўрадам краіны і было прынятае рашэнне аб працы завода толькі на забяспечанне беларускага рынку. Да канца года Магілёўскі вагонабудаўнічы завод будзе працаваць толькі на беларускіх спажыўцоў — 500 вагонаў паставіць БЧ і 700 вагонаў-хопераў — Беларуськалію, хоць у сённяшніх эканамічных умовах мог бы 100% сваёй прадукцыі экспартаваць.

Паводле словаў дырэктара СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» Валерыя Осіпава, сёння робіцца ўсё магчымае, каб павялічыць магутнасці вытворчасці. Асноўнай праблемай да нядаўняга часу былі пастаўкі вагоннага ліцця. Ніхто ў Беларусі яго не вырабляе, а ў Расіі і Украіне ліцця таксама не хапае, і завод атрымліваў гэтую прадукцыю па рэшткавым прынцыпе.

Праблему атрымалася вырашыць, заключыўшы кантракт на пастаўку ліцця з кітайскімі партнёрамі. Днямі таварыства атрымала першую партыю — 96 вагонакамплектаў, а са снежня плануецца атрымліваць 286 камплектаў штомесяц.

У перспектыве праблему ліцця плануецца вырашыць за кошт будаўніцтва ў Магілёве ліцейнага завода, які цалкам забяспечыць ліццём Беларускую чыгунку і магілёўскіх вагонабудаўнікоў.
Вызначаная пляцоўка ў СЭЗ «Магілёў» і вядзецца пошук інвестара. Яго ўвод у эксплуатацыю прызначаны на 2013 год.

СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» зарэгістраванае ў сакавіку 2005 года і размешчанае на вытворчых плошчах Магілёўскага аўтазавода (МаАЗ), які таксама ўваходзіць у склад вытворчага аб’яднання «БелАЗ». У статутным фондзе вагонабудаўнічага прадпрыемства 99% акцый належыць БелАЗу. Цяпер тут працуе больш за 350 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт5

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт5

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць