Усяго патроху

Сёлета ў Беларусі спыненае дзеянне 88 ліцэнзій на гульнявы бізнэс

Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі апублікавала вынікі «рэвізіі» гульнявой галіны, якая да 1 студзеня 2011 года знаходзілася ў вядзенні Міністэрства спорту і турызму.

З розных прычынаў, у асноўным выкліканых узмацненнем жорсткасці заканадаўства ў гэтай сферы, з 1 сакавіка 2011 года спыненае дзеянне 88 ліцэнзій.

Гэта дастаткова шмат, улічваючы, што паводле дадзеных таго ж МПЗ, які замест Мінспорту і турызму цяпер адказвае за гэтую галіну, на 1 верасня 2011 дзейных ліцэнзій было 114.

Без ліцэнзій засталося 10 кампаній, якія ўтрымлівалі казіно. Найбольш пацярпелі ў гэтым плане аматары азартных гульняў у Гомелі. Роўна палова з 14 закрытых казіно прыпадае на гэты горад.

Спыненая з 1 сакавіка дзейнасць ліцэнзіі на казіно і залу гульнявых аўтаматаў вядомай некалі наваполацкай фірмы «Рэсттрэйд». Гэтая кампанія ўваходзіла ў буйны садавінавы холдынг «Фрутрэал», які належаў бізнэсоўцам Барысу Цлафу і Сяргею Думпэ, што пакінулі Беларусь.

З адносна буйных кампаній, якім належала па некалькі гульнявых пунктаў у розных гарадах Беларусі, адзначым сыход з гэтага рынку уладальнікаў залаў гульнявых аўтаматаў — кампаніі «Играсити» (цэнтральны офіс у Гомелі), віцебскай фірмы «Гульня», мінскай «Плэй-стар», кобрынскай «Інтэр’ер-плюс», які змяшчае і залы гульнявых аўтаматаў, і букмекерскія канторы.

Пазбавіліся ліцэнзіі таксама букмекерскія кампаніі «Плюс-Мінус-У» з Віцебска і мінская фірма «Аналітык-спорт». Няма букмекерскага бізнэсу цяпер і ў найбуйнейшай спартыўнай газеты Беларусі «Прессболл», раней якая мела ліцэнзію на сваю даччыную фірму «Прессбол-плюс».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць