Беларусь не плануе зніжаць цану продажу дзяржпакета акцый МТС
Аб гэтым паведаміў сёння на відэабрыфінгу ў Мінску першы намеснік дырэктара Фонду дзяржмаёмасці Дзяржкаммаёмасці Пётр Лук’янаў.
Эксперт адзначыў, што кошт дзярждолі (51 працэнт) у кампаніі МТС вызначаны кіраўніком дзяржавы і складае $1 млрд. «Прэзідэнт вызначыў цану, і гэта мінімальная цана», — дадаў ён. Пётр Лук’янаў таксама падкрэсліў, што ацэнка кошту дзяржпакета акцый МТС праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам. Конкурс па продажы гэтых акцый запланаваны на 1 снежня. Патэнцыяльныя інвестары праінфармаваны аб гэтым мерапрыемстве.
Як раней паведамлялася, Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі сумесна з РУП «Белтэлекам» правядзе 12 кастрычніка ў Мінску прэзентацыю МТС перад аўкцыёнам па продажы дзярждолі ў статутным фондзе кампаніі — аператара мабільнай сувязі. Мэта прэзентацыі — прадэманстраваць патэнцыяльным пакупнікам магчымасці і патэнцыял кампаніі МТС. Акрамя таго, арганізатары лічаць, што гэта сустрэча паслужыць добрай пляцоўкай для правядзення папярэдніх перагавораў па магчымай здзелцы.
***
Каментары