Усяго патроху

1–2 кастрычніка пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі

Хто патэлефануе, АПБ разыграе палявы бінокль і іншыя прызы.

паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Руслан Шайкін.

Паводле яго слоў, акцыя праводзіцца амаль у 40 краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі з мэтай звярнуць увагу людзей на прыроду, праблемы птушак. Для ўдзелу ў акцыі ўсім ахвотным прапануецца выйсці на прыроду, палічыць віды птушак і іх колькасць. Гэтыя звесткі, а таксама колькасць назіральнікаў за птушкамі неабходна паведаміць у сакратарыят АПБ па тэлефоне ў Мінску (017) 2630613, па мабільных тэлефонах (029) 2230613 (МТС), (029) 1016887 (Velcom) або па e-mail: [email protected]. Апошні тэрмін падачы звестак — 16.00 2 кастрычніка.

Сярод тых, хто патэлефануе, АПБ разыграе палявы бінокль і іншыя прызы.

Шайкін адзначыў, што ў выпадку цяжкасці з вызначэннем відаў можна ўказаць колькасць птушак і пракансультавацца ў сакратарыяце АПБ адносна іх віду або адзначыць, што яго не ўдалося ўстанавіць.

Традыцыйна ў ходзе Еўрапейскіх восеньскіх дзён назіранняў за птушкамі ўсе ахвотныя змогуць паназіраць за птушкамі са спецыялістамі і валанцёрамі АПБ на спецыяльна арганізаваных пляцоўках. 1 кастрычніка пляцоўкі будуць арганізаваны ў Мядзелі на набярэжнай возера Мястра з 10.00 да 14.00; у Віцебску ў батанічным садзе ў раёне ракі Віцьба з 10.00 да 13.00; у Іванаве каля гімназіі з 9.00 да 16.00; у Слуцку на вуліцы Набярэжнай у раёне гімназіі № 1 з 9.00 да 14.00 і каля экалагічнага цэнтра з 10.00 да 14.00; у Шуміліне на возеры з 9.00 да 12.00; у Гродне ў парку Жылібера з 14.00 да 16.00; у Навагрудку каля возера Свіцязь з 10.00 да 12.00; у Сянно каля аграгарадка «Нямойта» з 8.00 да 11.00 і гарадскога пасёлка Багушэўск з 8.00 да 11.00; у Барысаве на пешаходным мосце цераз раку Бярэзіну з 10.00 да 13.00 і Кобрыне ў гарадскім парку імя Суворава з 10.00 да 14.00.

У сталіцы пляцоўкі будуць працаваць 2 кастрычніка ў Цэнтральным батанічным садзе і Мінскім заапарку з 10.00 да 14.00.

Летась у восеньскіх днях назіранняў за птушкамі ўдзельнічала 28 еўрапейскіх краін. Усяго ў Еўропе ўдзел ва ўліку птушак узялі больш чым 58 тыс. аматараў прыроды, яны прыслалі звесткі аб 2 млн. 731 тыс. назіраных імі птушак.

Летась Беларусь заняла трэцяе месца па выніках улікаў — у мерапрыемстве ўзялі ўдзел 3.802 чалавекі. Першай была Іспанія з 31 тыс. удзельнікаў, другой — Швейцарыя больш чым з 6 тыс. Найбольш масавымі відамі ў Беларусі па выніках уліку былі: шэрая варона — 4.047 асобінаў, звычайны шпак — 3.959 і крыжанка — 3.546.

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць