Эканоміка

Кепскае лідарства: У студзені—жніўні 2011 года цэны ў Беларусі раслі ў 6—179 разоў хутчэй, чым у іншых краінах СССР

Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн за першыя восем месяцаў гэтага года (жнівень да снежня — 53,6%). Пры гэтым рост цэн аказаўся вышэйшы, чым у іншых дзяржавах былога Савецкага Саюза, ад 6 разоў (Таджыкістан) да 179 (Грузія), сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

За Беларуссю размясціліся Таджыкістан (8,5%), Казахстан (5,9%), Кыргызстан (5,6%), Малдова (4,8%), Расія (4,7%), Украіна (4,1%), Латвія (3,4%), Эстонія (3%), Літва (2,6%), Азербайджан (2,3%) і Грузія (0,3%). У Арменіі цэны знізіліся на 0,2%. Няма звестак па Туркменістане (рост цэн за першае паўгоддзе 0,6%) і Узбекістане (3,6%).

Па павелічэнні цэн у жніўні (8,9%) Беларусь таксама апынулася на першай пазіцыі. У Грузіі цэны павысіліся на 1,1%, у Таджыкістане — на 0,8%, Азербайджане — на 0,6%, Казахстане і Эстоніі — на 0,3%. Дэфляцыя адзначана ў Малдове (на 0,1%), Расіі (0,2%), Латвіі (0,3%), Літве, Украіне (па 0,4%), Арменіі (0,6%) і Кыргызстане (1,2%).

У 2010 годзе Беларусь заняла трэцяе месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн (9,9%; прагноз — 8–10%). Сёлета рост цэн не павінен быў перавысіць 7,5–8,5% згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год, аднак з-за амаль трохразовага абясцэнення рубля прагноз не апраўдаўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі24

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі24

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць