Грамадства11

Ад сёння павялічаныя дапамогі бацькам пры нараджэнні дзяцей

Дзіцячыя дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці з 1 кастрычніка ўзраслі ўдвая. Гэта прадугледжана ўказам № 416 ад 15 верасня гэтага года.

Днём ўзнікнення права на гэта дапамогу з’яўляецца дзень нараджэння дзіцяці, адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна.

Яна патлумачыла, што ў выпадку нараджэння дзяцей да 30 верасня ўключна дзяржаўная дапамога прызначаецца ў наступных памерах: пры нараджэнні першага дзіцяці — 5 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (2 млн. 211 тыс. 800 рублёў), пры нараджэнні другога і наступнага дзяцей — 7 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (3 млн. 96 тыс. 520 рублёў).

Пры гэтым, калі ў сям’і чакаюцца першынцы, то пры нараджэнні двайнят памер дапамогі вызначаецца дыферэнцыравана: на першага з дваіх, якія нарадзіліся, выплачваецца 5 БПМ, на другога — 7 БПМ. Калі ў сям’і ўжо ёсць дзеці, то дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці будзе выплачана ў памеры 7 БПМ на кожнага з народжаных.

На дзяцей, народжаных з 1 кастрычніка, дапамога будзе выплачвацца ў наступных памерах: пры нараджэнні першага дзіцяці — 10 БПМ перад датай нараджэння дзіцяці (да 31 кастрычніка ўключна — 4 млн. 423 тыс. 600), пры нараджэнні другога і наступнага дзяцей — 14 БПМ (да 31 кастрычніка ўключна — 6 млн. 193 тыс. 40). Умовы і парадак выплаты дапамогі захоўваюцца ранейшыя.

Акрамя таго, пры нараджэнні двайнятаў дадаткова пакладзена аднаразовая выплата на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці на кожнага з дзяцей у памеры двухразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (да 31 кастрычніка ўключна — 884 тыс. 720). Выплата гэтай дапамогі вызначаецца ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства.

Зараз бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 442 тыс. 360 рублёў.
А з 1 лістапада 2011 года ў адпаведнасці з заканадаўствам памер БПМ будзе перагледжаны, падкрэсліла Мар’яна Шчоткіна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць