Меркаванні33

Памятка нямецкага інвестара

Высновы нямецкіх экспертаў пра сітуацыю ў Беларусі.

Нямецкая эканамічная група ў Беларусі прэзентавала аналіз «Умовы вядзення бізнэсу ў Беларусі: бягучыя тэндэнцыі». Мяркуючы па ацэнках замежных экспертаў, рызыкі ў беларускай эканоміцы нарастаюць.

Наяўныя перадумовы робяць Беларусь патэнцыйна цікавым месцам для інвестыцый, аднак ёсць істотныя рызыкі, якія патрабуюць уліку. Такая выснова ўтрымліваецца ў пісьмовай прэзентацыі «Умовы вядзення бізнэсу ў Беларусі: бягучыя тэндэнцыі», зробленай Нямецкай эканамічнай групай у Беларусі ў межах 5-га Дня нямецкай эканомікі.

«Ежедневник» прыводзіць тэкст прэзентацыі цалкам, каб даць зразумець, як ацэньваюць замежныя спецыялісты сітуацыю ў нашай краіне і на якую інвестыцыйную актыўнасць беларусы рэальна могуць разлічваць.

Асноўныя паказчыкі

ВУП (2010): 54,7 млрд USD

Насельніцтва: 9,48 млн чалавек

ВУП на душу насельніцтва (2010): 5771 USD

Для параўнання: Расія — 10 437 USD, Украіна — 3013 USD

Доля прамысловай вытворчасці ў ВУП: 26,7%; сельскагаспадарчай вытворчасці ў ВУП: 7,4%

Найважнейшыя гандлёвыя партнёры (тавары і паслугі):

— Экспарт: ЕС%, Расійская Федэрацыя 39%

— Імпарт: ЕС 22%, Расійская Федэрацыя 52%

Рэйтынгі: Moodys: В3/негатыўны (Украіна: В2/стабільны)

Standard & Poors: В-/негатыўны (В + / стабільны)

Эканамічны рост

У 2005–2008 гадах высокія тэмпы росту эканомікі былі абумоўленыя спрыяльным вонкавым становішчам і значнымі датацыямі РФ па цэнах на энерганосьбіты.

У 2009 годзе ў Беларусі была адносна нядрэнная рэакцыя на сусветны крызіс (у тым ліку праграма МВФ); таму абышлося без рэзкага падзення ВУП, як гэта адбылося ў рэгіёне ў цэлым.

У 2010 годзе вельмі экспансіўная грашова-фіскальная палітыка ў год прэзідэнцкіх выбараў падтрымлівае рост эканомікі.

У 2011 годзе праз валютны крызіс імавернае адчувальнае зніжэнне тэмпаў росту эканомікі.

Ацэнка: высокія тэмпы росту ў мінулым, але ў будучыні не пазбегнуць іх адчувальнага спаду.

Фіскальная палітыка

На першы погляд, фіскальная палітыка кансерватыўная. Гэта значыць, існуе дробны дэфіцыт, а збольшага нават прафіцыт. Аднак шырокія, нібыта фіскальныя меры, напрыклад, датаваныя крэдыты дзяржаўным прадпрыемствам цалкам непразрыстыя. Акрамя таго, доўг дзяржавы пераважна ў USD, праз што існуюць высокія рызыкі, звязаныя з абменным курсам. Таму дэвальвацыя (-цыі) 2011 значна павялічылі аб’ём пазычанасці. Важнай задачай з’яўляецца стабілізацыя.

Ацэнка: неадназначная, рызыкі растуць.

Інфляцыя

Да 2010 года тэмпы росту інфляцыі вагаліся на ўзроўні 10%. У 2011 годзе валютны крызіс запусціў спіраль дэвальвацыі і інфляцыі. Інфляцыя звыш 60% — адмоўны сусветны рэкорд. Таму важна хутка ўзяць пад кантроль працэс інфляцыі шляхам узмацнення жорсткасці грашовай палітыкі: Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансавання да 30%; узмацненне жорсткасці фіскальнай палітыкі і палітыкі ў галіне даходаў; скарачэнне выдачы крэдытаў. У адваротным выпадку ўзнікае небяспека далейшай макраэканамічнай дэстабілізацыі.

Ацэнка: адмоўная, асноўны выклік для эканамічнай палітыкі.

Непасрэдныя замежныя інвестыцыі (НЗІ)

У 2005–2006 гадах Беларусь была «closed stop» (закрытай зонай).

У 2007–2008 гадах назіраўся прырост на фоне «адкрыцця» краіны для замежных інвестараў. Але затым зноў у перыяд сусветнага фінансавага крызісу назіраўся спад.

У 2011–2012 гадах прагназаваць развіццё сітуацыі вельмі складана. Назіраецца цесная сувязь з прыватызацыяй, якая праводзіцца выбіральна.

Ацэнка: патэнцыял пакуль не вычарпаны

Афіцыйны абменны курс і валютныя рэзервы

Традыцыйна ў Беларусі існуе прывязка да даляра ЗША

У студзені 2009 была праведзеная дэвальвацыя на патрабаванне МВФ як вынік сусветнага фінансавага крызісу. З пачатку 2011 года ў Беларусі пачаўся маштабны валютны крызіс. Дэвальвацыя на 36% у траўні не вырашыла праблем. Адміністрацыйныя абмежаванні вядуць да фармавання чорнага рынку.

З сярэдзіны верасня ў Беларусі ўзнікае «двайны курс». Афіцыйны абменны курс (прыблізна 5580 USD/BYR) для пэўных угодаў; свабодны абменны курс (прыблізна 7800 USD/BYR).

Адмоўны момант: малыя рэзервы (4,5 млрд USD, пакрыццё імпарту прыкладна на 6 тыдняў).

Ацэнка: казаць пра заканчэнне крызісу занадта рана

Сальда рахунку бягучых аперацый

Да 2010 года адбываўся імклівы рост сальда рахунку бягучых аперацый да праблемнага ўзроўню. Такая сітуацыя нароўні са складанасцямі фінансавання (напрыклад, малы аб’ём НЗІ) — значная прычына цяперашняга валютнага крызісу. Застаецца спадзявацца, што праведзеная дэвальвацыя і далейшае ўзмацненне жорсткасці грашовай і фіскальнай палітыкі знізяць дэфіцыт гандлёвага балансу. Аднак рызыка заключаецца ў тым, што высокая інфляцыя зноў падарве ўзрослую канкурэнтаздольнасць.

Ацэнка: адмоўная, хоць апошняя дэвальвацыя, верагодна, дасць станоўчы эфект.

Замежны доўг

Значны рост замежнага доўгу адлюстроўвае вялікі дэфіцыт бягучага рахунку. Істотны фактар росту — дзярждоўг альбо доўг, забяспечаны дзяржавай. Дэвальвацыя прыкметна падвысіла адносіны пазычанасці да ВУП.

Адмоўны момант: вялікі аб’ём кароткатэрміновых замежных пазыковых абавязанняў, якія перавышаюць 30%. Гэта з’яўляецца фактарам рызыкі пры сённяшняй няўстойлівасці глабальных фінансавых рынкаў.

Ацэнка: тэндэнцыя негатыўная, рост доўгу неабходна ўзяць пад кантроль.

Параўнанне крызісаў 2009 і 2011 гг.

Падчас глабальнага фінансавага крызісу 2008–2009 гадоў праблемы Беларусі былі выкліканыя пераважна вонкавымі фактарамі. Сярод іх можна вылучыць два асноўныя напрамкі: падзенне паступленняў ад экспарту (зніжэнне экспартных цэн і аб’ёмаў асноўных экспартаваных тавараў) і раптоўнае спыненне прытоку капіталу.

Варта адзначыць хуткую рэакцыю адказных асоб па запуску праграмы stand-by з МВФ, яе адносна планамерную рэалізацыю да завяршэння праграмы ў сакавіку 2010 года. Яе асноўныя акцэнты былі зробленыя на ўзмацненне жорсткасці фіскальнай і грашовай палітыкі, дэвальвацыю, структурныя рэформы.

У выніку адмоўныя эфекты для Беларусі былі слабейшыя, чым у рэгіёне.

Ацэнка: у цэлым правільная рэакцыя на крызіс. Зварот да МВФ дапамог абмежаваць адмоўны ўплыў сусветнага фінансавага крызісу.

У адрозненне ад крызісу 2009 года цяперашні валютны крызіс адбыўся з унутраных прычынаў, у прыватнасці, праз вельмі экспансіўную грашова-фіскальную палітыку перад выбарамі-2010. Гэтая палітыка абвастрыла існы дысбаланс па вонкавых аперацыях (адмоўнае сальда бягучага рахунку).

Разам з тым, да гэтага часу няма паслядоўнай праграмы па пераадоленні крызісу. Робяцца ў асноўным адзіночныя захады, збольшага супярэчлівыя і ўгрунтаваныя на адміністрацыйным уздзеянні.

Падтрымка з боку вонкавых донараў меншая, чым чакалася.

У выніку ўстойлівай стабілізацыі чакаць не даводзіцца. Цяперашняя эканамічная палітыка малапераканальная.

Ацэнка: у параўнанні з крызісам 2009 года пакуль якасць крызіснага мэнэджмэнту значна горшая.

Умовы для інвестыцый

Дзелавы і інвестыцыйны клімат

З 2008 года робяцца захады па зніжэнні зарэгуляванасці эканомікі, у тым ліку спрашчэнне ў сферы цэнаўтварэння і ліцэнзавання, скарачэнне колькасці падаткаў, што выплачваюцца прадпрыемствамі, палягчэнне працэдуры рэгістрацыі прадпрыемстваў.

Рэйтынг Doing Bisiness 2011 Сусветнага банка: 65-е месца (2008 год — 115 месца)

Станоўча ацэненыя індыкатары: Рэгістрацыя ўласнасці (6 месца), рэгістрацыя прадпрыемстваў (7), забяспечанне выканання кантрактаў (12).

Адмоўна ацэненыя індыкатары: Падаткаабкладанне (183-е, перадапошняе месца), міжнародны гандаль (128), абарона (правоў) інвестараў (109).

Праблемныя моманты: рэформы да гэтага часу былі хутчэй кропкавымі. Арыентацыя на фармальнае выкананне крытэраў рэйтынгу, для дасягнення мэты — «ўвайсці ў трыццатку лепшых», прывяла да таго, што асноўныя слабыя месцы закрануты не былі. Да гэтага часу прыток ПЗІ расчароўвае. Гэта значыць паляпшэнне інвестыцыйнага клімату не адбілася ў з’яўленні новых праектаў замежных інвестараў.

Прынятая ў снежні 2010 года Дырэктыва № 4 стала каталогам захадаў па далейшым зніжэнні зарэгуляванасці. Некаторыя з іх пачалі рэалізоўвацца праз валютны крызіс. Аднак зменлівасць палітыкі фармавання эканамічнага парадку пасяляе няўпэўненасць у інвестараў.

Ацэнка: вельмі неадназначная.

Агульныя ўмовы вядзення бізнэсу

Перавагі Беларусі: нізкая заработная плата пры высокім узроўні прафесійнай адукацыі, геаграфічная блізкасць да ўнутранага рынку ЕС, добрыя ўмовы доступу на рынак РФ (Мытны саюз), транспартная інфраструктура і прамысловая база, якія засталіся ў адносна добрым стане.

Недахопы Беларусі: нягледзячы на згаданае паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, застаецца па-ранейшаму значным умяшанне дзяржавы ў гаспадарчыя працэсы: высокія стаўкі падаткаў і выдаткі часу на іх выплату, а таксама сур’ёзныя бюракратычныя бар’еры. У найбліжэйшай будучыні не чакаецца істотнага прагрэсу ў эканамічнай (СГА) і палітычнай (ЕС) інтэграцыі.

Існуюць рызыкі праз моцную залежнасць ад кан’юнктуры ў Расіі.

Кошты на імпартаваныя энерганосьбіты па-ранейшаму ніжэй сусветнага ўзроўню, што можа заключаць у сабе рызыкі будучых выдаткаў.

Высновы

Макраэканамічная сітуацыя

Пасля станоўчага развіцця ў 2005–2008 гадах і параўнальна «мяккага» крызісу ў 2009 годзе ў 2010 годзе былі зададзеныя няправільныя арыентыры эканамічнай палітыкі. Іх наступствы — маштабны валютны крызіс, які пакуль не ўдаецца кантраляваць у поўнай меры.

Стабілізацыя сітуацыі магчымая толькі пры рашучых дзеяннях адказных органаў; спад ў 2012 годзе здаецца непазбежным

Умовы для інвестыцый

Адбылося частковае паляпшэнне інвестыцыйнага і дзелавога клімату, аднак у гэтай сферы неабходна па-ранейшаму яшчэ вельмі шмат зрабіць.

Наяўныя перадумовы робяць Беларусь патэнцыйна цікавым месцам для інвестыцый, аднак ёсць істотныя рызыкі, якія патрабуюць уліку.

Інфармацыя па справе:

Нямецкая эканамічная група ў Беларусі працуе з 2003 года. Яна вядзе дыялог па пытаннях эканамічнай палітыкі са скіраванымі на правядзенне рэформаў прадстаўнікамі беларускага ўрада. Фінансаванне групы ажыццяўляецца Федэральным міністэрствам эканомікі і тэхналогій у рамках праграмы Федэральнага ўрада Германіі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ20

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах7

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ20

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць