Улада55

Вязні падтрымалі прынцыповасць палітвязня Лобава

«Калі не вінаваты, то ў чым каяцца?» — кажуць яны.

З актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым сустрэлася ў Івацэвіцкай калоніі ягоная маці Марына Лобава. 17 кастрычніка Марына Лобава вярнулася са спаткання і паведаміла:

«Спатканне было доўгатэрміновым, такім чынам, быў час пагаварыць.

Сын расказаў, што вязні калоніі ўхваляюць ягоную адмову пісаць прашэнне аб памілаваньні.
«Калі не вінаваты, то ў чым каяцца?» — кажуць яны. Канечне, ёсць і такія, якія здзіўляюцца. Бо яму дастаткова напісаць прашэнне з прызнаннем віны — і выйсці на волю. Некаторыя ў такой сітуацыі не сумняваліся б, што рабіць. Але тут справа прынцыпу, і сын не здаецца.
Сказаў гэтак: «Не цешу сябе ілюзіямі, што хутка адпусцяць — каб не было цяжэй. Калі трэ будзе, адсяджу і да канца тэрміну».

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зняволення паводле абвінавачання ў хуліганстве, якое, паводле суду, учыніў разам з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 года. Актывісты сваёй віны не прызналі і заявілі пра правакацыю спецслужбаў, звязаную з выбарамі. У івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы», дзе адбывае пакаранне Эдуард Лобаў, яму ўжо некалькі разоў прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але актывіст адмаўляўся.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць