Здарэнні66

Да васьмі гадоў асуджаны былы міліцыянер, які згвалтаваў непаўналетнюю

Набыў моц прысуд, вынесены былому супрацоўніку міліцыі, які згвалтаваў 16-гадовую дзяўчыну.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, вечарам 14 жніўня 2010 года 40-гадовы ўчастковы інспектар міліцыі Іванаўскага РАУС разам з калегам на службовым аўтамабілі аб’язджалі тэрыторыю сваіх участкаў. На аўтобусным прыпынку ў адной з вёсак яны ўбачылі дзяўчыну, якая ляжала на зямлі. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яе на агляд у раённую бальніцу, пасля чаго павезлі да бабулі. Па дарозе інспектар згвалтаваў непаўналетнюю.

Раніцай пацярпелая расказала пра гэта родным. У той жа дзень яна і яе маці звярнуліся ў пракуратуру.

Праведзеная падчас папярэдняга следства экспертыза ўстанавіла, што дзяўчына ў той вечар знаходзілася ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

5 ліпеня 2011 года суд Драгічынскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 166 (згвалтаванне, учыненае ў дачыненні да заведама непаўналетняй з выкарыстаннем яе бездапаможнага стану) і ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады ў органах унутраных спраў, а таксама іншыя пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на пяць гадоў.

Паводле прыгавору суда з абвінавачванага спагнана на карысць пацярпелай 13 млн. рублёў у лік кампенсацыі маральнага ўрону.

На момант вынясення прыгавору мужчына быў звольнены з органаў унутраных спраў.

18 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргі абвінавачванага і яго абаронцы, пакінуўшы вынесены раённым судом прыгавор без змянення, і ён набыў моц.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля13

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць