Грамадства2323

Лукашэнка абяцае «павярнуць банкі тварам да дзяржавы»

Ён сустрэўся са старшынём праўлення ААТ «Банк ВТБ» Андрэем Косціным.

Аляксандр Лукашэнка ў найбліжэйшы час сур’ёзна зоймецца камерцыйнымі банкамі ў Беларусі з замежным, у тым ліку расійскім, капіталам.

Аб гэтым заявіў ён сёння на сустрэчы са старшынём праўлення ААТ «Банк ВТБ» Андрэем Косціным, паведамляе БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што цяперашняя сітуацыя — гэта лакмусавая паперка ва ўзаемаадносінах з банкамі, у тым ліку расійскімі і замежнымі. Ён зазначыў, што Банк ВТБ годна сябе паводзіць і нямала зрабіў. У прыватнасці, ён дапамагае беларускім прадпрыемствам у крэдытаванні і аказвае дапамогу іншым банкам рэсурсамі.

«У сувязі з узніклымі цяжкасцямі на валютным рынку — мы не гаворым пра іх прычыны, вы іх ведаеце лепш — я сказаў старшыні Нацыянальнага банка, каб яна бліжэй трымалася да камерцыйных банкаў, цікавілася іх працай. І не толькі карэктавала, але і накіроўвала іх дзейнасць, каб не было расхлябанасці ў краіне»,
— адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што рана ці позна праблемы і цяжкія перыяды скончацца, наступіць больш спакойны перыяд. «І вось тады мы павінны больш увагі надаваць тым, хто нам увагу надаваў у цяжкі перыяд», — сказаў ён.

«Мы сур’ёзна зоймемся камерцыйнымі банкамі і вельмі акуратна, рынкавым чынам паспрабуем ўсё такі павярнуць банкі тварам да дзяржавы»,
 — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён сказаў, што

Банк ВТБ не мае і не будзе мець такіх праблем, як некаторыя, якія паспрабавалі самаўхіліцца ад таго, што адбываецца ў Беларусі.

Звяртаючыся да Андрэя Косціна, Лукашэнка сказаў: «Ваш банк годна сябе паводзіць, і мы гатовыя і далей падтрымліваць вельмі сур’ёзныя адносіны з вамі. Мы будзем старацца,

каб ваш банк меў нейкія перавагі ў Беларусі ў параўнанні з тымі, хто не вельмі нас разумее».

* * *

Зараз у Беларусі зарэгістраваны 31 банк, замежны капітал прысутнічае ў 25 банках, у 20 доля замежнага капітала перавышае 50%. Восем банкаў маюць 100% замежны капітал.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць10

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Зараз у мяне толькі адна мэта — вывезці адсюль дзяцей як мага хутчэй». Беларусы расказалі, як мяняецца іх жыццё19

У Гомелі ўлады незаконна прадалі кватэру, што належала шматдзетнай сям'і

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай80

Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране2

Пасадзілі айцішніка з літоўскай кампаніі. Падобна, за каментары і справу Гаюна4

Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе3

Выратаваныя з прыватнага заапарка ў Дагестане львяняты могуць адправіцца ў Беларусь1

Пятая ноч атак: у порце Усць-Луга пасля атакі дронаў зноў успыхнуў пажар8

У Гродзенскім драмтэатры глядач зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову проста на сцэне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць10

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць