Пасля хвалі крытыкі інтэрнаўтаў Tut.by выставіў адцэнзураванае інтэрв'ю з Вольскім
І выступіў з афіцыйным каментаром наконт учорашняга інцыдэнту, дзе назваў некаторыя сайты «незалежнымі» ў двукоссях.
Tut.by выставіў інтэрв’ю з Лявонам Вольскім без цэнзуры. Нагадаем, што выступ Вольскага, які прэзентаваў у жывым эфіры Tut.by сваю кнігу «Міларусь», падчас спявання адной з песень праекта «Саўка ды Грышка» эфір быў перапынены, што выклікала вялікае абмеркаванне ў Інтэрнэце.
З тэкстам і запісам можна азнаёміцца тут.
Позна ноччу Tut.by змясціў на сваім сайце афіцыйныя тлумачэнні ўчорашняга інцыдэнту.
«Прэзентацыя праходзіла ў форме
Пачуўшы ў жывым эфіры вострую сатыру, мы задумаліся над тым, ці варта падстаўляць Лявона Вольскага і не варта рызыкаваць»,— тлумачыць генеральны дырэктар партала Юрый Зісер.
«Таму кіраўніцтва і рэдакцыя партала вырашылі прыпыніць трансляцыю, але працягнуць запіс, каб, пракансультаваўшыся з юрыстам, вырашыць, ці не супярэчыць яна дзеючаму заканадаўству», — гаворыцца ў
«Менавіта гэтае прыпыненне эфіру расцанілі як цэнзуру. Паколькі, як высветлілася, аўтар у абароне не мае патрэбы
мы прынялі рашэнне выкласці перадачу без купюраў.Тым больш што на Tut.by вельмі паважліва ставяцца і да самога музыкі, і да яго творчасці. Менавіта на нашым партале нядаўна быў прадстаўлены сумесны відэапраект Лявона Вольскага і Ганны Хітрык «Вера, Надзея, Любоў», альбом «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў. Так што асвятленне гэтай сітуацыі, якая не варта выедзенага яйка, у
«Пасля адабрэння юрыстам нашумелы ролік знайшоў сваё месца на партале, — зазначае Tut.by. — І таму, што прааналізаваўшы, у ім не знайшлі нічога таго, што супярэчыць заканадаўству».
Далей у сваім рэлізе Тутбай называе некаторыя вэб-сайты «незалежнымі» ў двукоссях.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары