Улада66

Таджыкістан дапаможа Беларусі

Таджыкістан будзе садзейнічаць наладжванню ўзаемадзеяння Беларусі з Арганізацыяй Ісламскага супрацоўніцтва (АІС), у тым ліку прасоўванню беларускай заяўкі на атрыманне статусу назіральніка ў АІС. Дамоўленасць пра гэта была дасягнута ў Душанбэ падчас перамоў Аляксандра Лукашэнкі з Эмамалі Рахмонам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, бакі таксама адзначылі важнасць далейшага пашырэння плённага ўзаемадзеяння Беларусі з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва (ШАС). Таджыкскі бок выказаў гатоўнасць «садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі Беларуссю статусу партнёра па дыялогу ШАС, забеспячэнню змястоўнага ўдзелу беларускага боку ў мерапрыемствах гэтай арганізацыі».

Па выніках перамоў кіраўнікі дзяржаў падпісалі сумесную заяву, у якой утрымліваецца даручэнне ўрадам абедзвюх краін засяродзіць намаганні на прыярытэтных кірунках эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння.

Прэзідэнты таксама падпісалі дагавор аб доўгатэрміновым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і зацвердзілі міждзяржаўную праграму доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам на 2011–2020 гады.

Акрамя таго, падпісаны міжурадавае пагадненне аб працоўнай дзейнасці грамадзян Беларусі ў Таджыкістане і грамадзян Таджыкістана ў Беларусі, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінэканомікі Беларусі і Міністэрствам эканамічнага развіцця і гандлю Таджыкістана. Таксама падпісаны пагадненні паміж адпаведнымі галіновымі ведамствамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве ў сферы прадухілення надзвычайных сітуацый, маладзёжнай палітыкі, у галіне культуры і мастацтва.

У сваіх заявах для прэсы Лукашэнка і Рахмон у чарговы раз падкрэслілі дружалюбны і партнёрскі характар адносін дзвюх краін, расказалі пра вынікі перамоў.

Плануецца, што Беларусь пашырыць пастаўкі ў Таджыкістан якаснай і адносна таннай тэхнікі, на тэрыторыі Таджыкістана будуць стварацца сумесныя вытворчасці.

Лукашэнка паведаміў, што Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі праектаў у энергетыцы, транспартнай сферы, камунікацыях, АПК, пастаўках машынабудаўнічай прадукцыі, у тым ліку на аснове лізінгу.

У пытаннях знешняй палітыкі Лукашэнка адзначыў падобныя пазіцыі Беларусі і Таджыкістана ў міжнародных інтэграцыйных аб’яднаннях, у тым ліку па такіх ключавых пытаннях, як барацьба супраць тэрарызму, экстрэмізму, наркатрафіку, транснацыянальнай злачыннасці і незаконнага гандлю зброяй.

«Мы заўсёды падтрымлівалі і будзем падтрымліваць адзін аднаго ва ўсіх міжнародных арганізацыях, на ўсіх міжнародных форумах. Мы актыўна супрацоўнічаем у межах ААН, АБСЕ, ШАС, Арганізацыі Ісламскага супрацоўніцтва, інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, такіх як СНД, ЕўрАзЭС, АДКБ», — дадаў ён.

Прэзідэнты падчас перамоў закранулі тэму супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, найперш у навуцы і адукацыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў, што ў Таджыкскім тэхнічным універсітэце будзе адкрыты факультэт БНТУ.

«Таджыкістан зацікаўлены ў пашырэнні і паглыбленні нашага плённага ўзаемадзеяння ва ўсіх кірунках, якія маюць узаемную цікавасць», — адзначыў Эмамалі Рахмон.

Акрамя таго, ён канстатаваў, што па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваліся, пазіцыі Таджыкістана і Беларусі супадалі ці былі блізкімі. «Можна без перабольшання сказаць, што ў адносінах дзвюх дзяржаў адкрыты новы этап, арыентаваны на наступнае дзесяцігоддзе», — падкрэсліў Рахмон.

Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан працягнецца 29 кастрычніка. Ён наведае парламент, а таксама выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М. С. Асімі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць