З Масквы. Блог Алеся Чайчыца3737

СССР як самы няўдалы перыяд у нашай гісторыі

Камуністычны рэжым, усталяванне якога Беларусь дагэтуль святкуе 7 лістапада, ніяк не адкінуў спадчыну расійскага самаўладдзя. Ён здолеў філігранна знішчыць усё самае добрае, што было ў дарэвалюцыйнай Расіі, і захаваць усё самае дрэннае

Чытаю зараз кнігу гісторыка Мартына Гілберта «Шчаранскі, герой нашага часу» (Shcharansky: Hero of Our Time) — біяграфію вядомага савецкага дысідэнта і дзеяча габрэйскага нацыянальнага руху Анатолія (Натана) Шчаранскага.

На прыкладзе Шчаранскага робіцца вельмі сумна ад таго, што савецкі рэжым сваёй дыскрымінацыйнай палітыкай здолеў вырасціць унутры сябе вялікую групу людзей, якія сябе проціпастаўлялі не тое што камуністычнаму рэжыму — але сваёй дэ-факта радзіме, сваім дэ-факта родным расійкай мове і культуры.

Шчаранскі і яго паплечнікі змагаліся ўжо нават не за свабоду і дэмакратыю ў СССР, але толькі за сваё права на эвакуацыю з краіны, што іх ненавідзела,
у Ізраіль, да якога яны і іх продкі ўжо многія сотні гадоў як не мелі ніякага дачынення. Не было ніякага масавага эміграцыйнага руху габрэяў у ЗША ці Вялікай Брытаніі. Толькі савецкім габрэям не заставалася іншага спосабу абараніць свой чалавечы гонар, акрамя эміграцыі.

Савецкі Саюз называў сябе апірышчам інтэрнацыяналізму, але ў гэтай "сям’і братэрскіх народаў" чамусьці не было месца габрэям, паволжскім немцам, пантыйскім грэкам, крымскім татарам.
СССР не спрабаваў канкураваць за сімпатыю габрэяў і немцаў з іх інтэлектуальным патэнцыялам і працоўнай культурай. Па нейкай ірацыянальнай злачыннай логіцы яму было лепей, каб гэтыя людзі з’язджалі ў варожыя Заходнюю Нямеччыну, Ізраіль ці ЗША і дасягалі поспеху там, чым, скажам, адмаўляцца ад амаль непрыхаванай дыскрымінацыі габрэяў пры прыёме на працу, на вучобу ва ўніверсітэтах, пры прасоўванні па кар’ернай лесвіцы.

Камуністычны рэжым, усталяванне якога Беларусь дагэтуль святкуе 7 лістапада, ніяк не адкінуў спадчыну расійскага самаўладдзя. Ён здолеў філігранна знішчыць усё добрае, што было ў дарэвалюцыйнай Расіі — старадаўнія традыцыі, дзвюхсотгадовую еўрапеізацыю элітаў — і захаваць усё самае дрэннае: жорсткі аўтарытарызм, варожасць да іншых краінаў і шавінізм.

Год за годам мацнее маё перакананне, што

савецкі перыяд з вялікай верагоднасцю быў найбольш марным і найбольш бяздарным перыядам гісторыі што Беларусі, што Расіі.

Рэжым, што ўсталяваўся пасля кастрычніцкага перавароту, прынес нам жахлівыя і непапраўныя страты, якія не могуць кампенсавацца ніякімі дасягненнямі. Ніякі палёт Гагарына і ніякія металургічныя камбінаты не кампенсуюць і не апраўдваюць шматгадовы крывавы тэрор супраць уласнага насельніцтва. Ніякія новыя сацыяльныя ліфты не кампенсуюць страты кадравага патэнцыялу ў выніку шматмільённых рэпрэсій, некалькіх хваляў эміграцыі і замены дарэвалюцыйнай працоўнай і прадпрымальніцкай культуры на савецкі лагерна-валюнтарысцкі падыход у спалучэнні з крывадушнай калектыўнай безадказнасцю.

Менавіта савецкая ўлада ператварыла Расію ў сыравінны прыдатак Захаду.

Семдзясят гадоў савецкага гаспадарання вінаватыя ў «ліхіх дзевяностых» куды больш за няўдалых рэфарматараў,
якія былі вымушаныя падымаць разбураную камуністамі эканоміку.

Другая сусветная вайна і перамога ў ёй традыцыйна пакідаецца апошнім аргументам у апраўданне савецкай улады. Пры гэтым менавіта

Другая сусветная зрабілася яскравым прысудам гэтаму рэжыму: за ўсю гісторыю Расіі не было іншай вайны (пагатоў празванай «айчыннай»), дзе такая колькасць расійскіх падданых добраахвотна ваявала на баку ворага
 — нават калі гэтым ворагам быў такі монстар, як Гітлер.

І добра, што расійскія ўлады хоць павольна, але йдуць шляхам дэсаветызацыі, хаця труп Леніна дагэтуль публічна дэманструецца ў маўзалеі, а на мапе Масквы дагэтуль захаваліся Ленінскі праспект, станцыі метро «Октябрьская» і «Войковская».

Лукашэнкаўская Беларусь, якая святкуе 7 лістапада пад сцягам БССР і з татальна пануючай па ўсёй краіне савецкай тапанімікай, усё больш ператвараецца ў савецкі рэлікт нават на фоне постсавецкай-постімперскай Расіі.

Для Беларусі самым важным пытаннем было і застаецца,

ці вартыя былі статус Беларусі як асобнай тэрытарыяльна-дзяржаўнай адзінкі і дзяржаўны статус беларускай мовы, якія канчаткова замацаваліся менавіта пры саветах, Курапатаў, расстрэлаў 29–30 кастрычніка 1937 г., калектывізацыі, русіфікацыі, Чарнобыля, дзяржаўнай мяжы паміж Менскам і Вільняй, неасавецкага рэжыму Лукашэнкі.
На гэтае пытанне нам доўга давядзецца шукаць адказ.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік6

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік6

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць