Афіша

Аляксандр Кулінковіч: Першая акустыка

13. лістапада. Loft-café (вул.Броўкі, 22). 19.00.

13 лістапада Аляксандр Кулінковіч у суправаджэнні сваіх калегаў упершыню выканае свае песні ў акустычным варыянце, а гурт «Da!Бл…» з вёскі Нарач прадставіць свой новы альбом «Эпоха мод» у лайт-версіі.
Гэтым разам канцэрт з серыі «Тузін. Unplugged» адбудзецца ў новым месцы – менскім Loft-café.

Паводле задумы праекту «Тузін. Unplugged», самыя цікавыя рок-гурты Беларусі прадстаўляюць свае песні ў камерным фармаце. Пост-грандж гурт з вёскі Кабыльнікі (Нарач) «Da!Бл…» атрымаў вядомасць пасля перамогі на полацкім рок-фэсце «Ноч ваўкалака-2008» і ўдзелам у чарце на «Тузіне Гітоў» з песняй «Параноя». Гурт падрыхтаваў для канцэрта 13 лістапада аблегчаную версію сваёй новай праграмы «Эпоха мод». Як кажуць музыкі, апрацоўкі некаторых песень былі змененыя карэнным чынам.

Да непазнавальнасці змененыя і некаторыя творы Аляксандра Кулінковіча. Выканаўца ўпершыню заспявае свае галоўныя хіты ў акустычнай версіі. У трэк-лісце ёсць такія песні, як

«Ехали уроды», «Полцарства», «Звёздочки», падарунак ад Лявона Вольскага «Марскі чалавек»...
Сам Кулінковіч кажа, што спачатку думаў, што з гэтай задумы выйдзе «поўнае лайно», але па выніку яму і яго калегам нават спадабалася такое лагоднае гучанне.

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытанні музыкам.

Весці імпрэзу «Тузін. Unplugged» па традыцыі будзе Алег Хаменка
, музыкант і нязменны вядучы радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў». Да ўсяго, наведнікі канцэрту 13 лістапада маюць шанец выйграць эксклюзіўную складанку «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2», а таксама іншыя прызы ад партнёра «Тузіна Гітоў» кампаніі «Будзьма беларусамі».

Квіткі на канцэрт будуць прадавацца ў дзень канцэрта, 13 лістапада з 11.00 у Loft-café (вул.Броўкі, 22). Канцэрт пачнецца ў 19.00. Цана квітка – 50 000 руб., за столікам – 70 000 руб. Т. для даведак: +375 29 6872093.

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць