Грамадства33

Мінэканомікі: У Беларусі няма людзей, якія жывуць менш чым на долар у дзень

Згодна з Дакладам аб чалавечым развіцці ПРААН 2011 года, у Беларусі практычна няма людзей, якія жывуць менш чым на адзін долар у дзень (улічваліся афіцыйныя даныя аб Беларусі за 2009 год).
Аб гэтым заявіў начальнік аддзела па супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі і каардынацыі тэхнічнай дапамогі Міністэрства эканомікі Іван Бельчык 9 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Аднак прадстаўнік Мінэканомікі адзначыў, што ў краіне «ёсць людзі, якія жывуць на суму менш чым чатыры долары ў дзень», але не змог назваць, які працэнт яны складаюць.

Варта адзначыць, што ў Беларусі рысай беднасці лічыцца даход ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму (з 1 лістапада гэта 574 тыс.790 рублёў). Згодна з афіцыйнай статыстыкай, наяўныя рэсурсы прыкладна 4,2% дамашніх гаспадарак у першым паўгоддзі 2011 года былі ніжэйшыя за бюджэт пражытачнага мінімуму.

Прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніус Брук адзначыў, што ў дакладзе аб чалавечым развіцці 2011 года Беларусь мае «вельмі добрыя паказчыкі» па індэксу, які адлюстроўвае роўнасць доступу да паслуг і шматмернага індэксу беднасці (які ўлічвае насельніцтва за рысай беднасці, інтэнсіўнасць дэпрывацыі, долю бедных людзей, пазбаўленых доступу да экалагічных паслуг і інш.) «Гэты індэкс практычна нулявы. Гэта азначае, што ў краіне адсутнічаюць людзі, якія могуць лічыцца беднымі згодна з міжнароднымі стандартамі», — сказаў Брук.

Каментары3

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць