Здарэнні1515

За рулём «Фальксвагена», які збіў траіх, быў 20-гадовы будаўнік + фоты

У салоне знайшлі непачатую бутэльку гарэлкі.

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі на вуліцы Каменнагорскай у Мінску. Як паведамляе onliner.by, «Фальксваген Вента» наехаў на бардзюрны камень і некалькі разоў перавярнуўся, збіўшы траіх пешаходаў — жанчыну і яе дачку з каляскай, у якой знаходзілася двухмесячнае дзіця. У выніку ДТЗ 45-гадовая жанчына загінула, яе дачка і ўнучка, а таксама два хлопцы, што былі ў аўто, пацярпелі.

Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў гарадскую Бальніцу хуткай дапамогі. У ДАІ Мінска паведамілі: «Немаўля пацярпела не моцна (ад удару люльку каляскі выкінула на зямлю) — у яго чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені. Стан 25-гадовай мамы стабільны: лекары паставілі ёй дыягназ «закрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пералом левай шчыкалаткі».

Кіроўцу і пасажыра, па інфармацыі МНС, заціснула ў салоне, ім спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.
Папярэдняя інфармацыя аб сур’ёзных траўмах маладога чалавека (1984 г. н.), які ехаў на пасажырскім сядзенні, не пацвердзілася. «У яго чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, — распавялі ў ДАІ. — Яго ўжо адпусцілі з бальніцы для лячэння па месцы жыхарства».

Першапачаткова асоба кіроўцы была невядомая. Калі прыехалі медыкі, ён быў непрытомны, апытаць яго не было магчымасці. Пасажыр адмаўляўся даваць якую-небудзь інфармацыю. Сёння высветлілася, што

за рулём «Фальксвагена» знаходзіўся малады чалавек 1991 г.н., жыхар Любанскага раёна. Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, ён працуе зваршчыкам на адным з аб’ектаў будаўнічага прадпрыемства МАПІД. У яго адкрытая чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені і пералом левага пляча.

Цяпер высвятляецца, ці былі маладыя людзі, якія ехалі ў аўтамабілі, цвярозымі ў момант аварыі. «

Па папярэдняй версіі, абодва яны маглі знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення (па знешніх прыкметах)
, — удакладнілі інспектары. — Узятыя неабходныя аналізы». Нагадаем,
у машыне знайшлі непачатую бутэльку гарэлкі.

Папярэдняя версія ДАІ такая: «Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль наехаў колам на бардзюр, пасьля гэтага выехаў за межы праезнай часткі і зачапіў слуп. Затым машына стала пераварочвацца, вылецела на пераход і збіла людзей, якія пераходзілі вуліцу».

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі62

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі21

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым33

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі62

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць