Грамадства

Езуіцкія мэтады Мінюсту

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне тром апазыцыйным партыям за тое, што яны правялі ўстаноўчы сход Саюзу левых партый па?за межамі Беларусі — ва ўкраінскім Чарнігаве. Але на радзіме для іх памяшканьня не знайшлося.

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне тром апазыцыйным партыям, якія ў сьнежні правялі ўстаноўчы сход Саюзу левых партый. Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская партыя жанчын «Надзея» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» правялі ўстаноўчы сход па-за межамі Беларусі – ва ўкраінскім Чарнігаве. Міністэрства юстыцыі ў папярэджаньні зазначае, што, «згодна з заканадаўствам, дзейнасьць палітычных партыяў павінна праходзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.»

Валеры Ўхналёў з Партыі камуністаў Беларускай зазначае, што такога запісу ў заканадаўстве няма, а гэта чарговы спосаб ціску на апазыцыйныя партыі.

В. Ухналёў: Пасьля сходу ўсе неабходныя дакумэнты былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі, каб зарэгістраваць гэты саюз. Прайшоў месяц, Міністэрства запатрабавала дадатковыя дакумэнты, мы іх прадставілі. А цяпер яны вырашылі, што правядзеньне мерапрыемства па-за межамі Рэспублікі Беларусь зьяўляецца правапарушэньнем. Для гэтага няма ніякіх падставаў.

Перад сходам мы дакладна вывучылі ўсе неабходныя дакумэнты. Наладзілі сустрэчу ва Ўкраіне, бо ў Менску нам не прадставілі ніводнага памяшканьня. У законе аб дзейнасьці палітычных партыяў няма ні слова пра забарону правядзеньня мерапрыемстваў за мяжой. Гэта чарговая спроба ціску на партыі. Валеры Ўхналёў дадаў, што гэтае папярэджаньне фактычна азначае, што камуністычныя партыі ня змогуць правесьці ніводнай сустрэчы па?за межамі Беларусі, паколькі гэта будзе другое парушэньне такога ж самага тыпу. У выніку дзейнасьць партыяў можа быць спыненая.

Глядзі яшчэ:
Актуальныя левыя. Рэпартаж з устаноўчага зьезду Саюзу левых партый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»8

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў10

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы14

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»8

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць