Спорт11

Ганчарэнка: Паражэнні пайшлі на карысць

Паражэнні ў апошніх матчах чэмпіянату і Кубка Беларусі павінны пайсці на карысць у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць чэшскай «Вікторыі», заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 лістапада.

«Вельмі шмат матчаў мы правялі ў гэтым сезоне, цяжка пастаянна трымаць пераможны ўзровень. Пройгрыш сам па сабе непрыемны, але зараз якраз той выпадак, калі ўзрушэнне аказалася карысным, гэта дабавіла нам злосці… Філасофію вы нашу ведаеце: у кожным матчы імкнуцца да перамогі», — сказаў трэнер.

Паводле яго слоў, дома гуляць лягчэй, чым у гасцях, аднак чэхі незалежна ад гэтага дэманструюць адкрыты, атакуючы футбол.

Ганчарэнка разлічвае, што ў дзень гульні захаваецца цяперашняе надвор’е. «Стан газону стадыёна „Дынама“ цяжкапрадказальны, хаця ў гульні з „Міланам“ ён быў цудоўным. Зараз ідуць дажджы, аднак пры тэмпературы плюс тры-пяць градусаў вельмі прыемна гуляць. Хацелася б, каб поле не было вязкім», — сказаў ён.

Са складам на матч Ганчарэнка вызначыўся «працэнтаў на 80».
«Выздараўліваюць гульцы, і гэта дадае галаўнога болю. Але ў нас ёсць яшчэ адзін дзень», — зазначыў трэнер.

Адказваючы на пытанне, на каго лягчэй настройвацца — на «Барселону», «Мілан» або «Вікторыю», паўабаронца Аляксандр Валадзько падкрэсліў, што матчы Лігі чэмпіёнаў вельмі важныя і лішні раз настройваць каманду не трэба. «У нас былі няўдалыя матчы. Настрой нармальны, працоўны, усе хлопцы рыхтуюцца, разумеюць, які гэта адказны матч, і падыдуць у поўным узбраенні», — запэўніў Валадзько.

Матч БАТЭ — «Вікторыя» пройдзе 23 лістапада, пачатак у 21.00.
У іншым матчы групы Н італьянскі «Мілан» прыме іспанскую «Барселону» (пачатак у 22.45 па мінскім часе). Абедзве каманды датэрмінова забяспечылі сабе месца ў в 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Каманды з Беларусі і Чэхіі спрачаюцца за трэцяе месца, якое дае права згуляць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Матч гэтых клубаў у Празе 13 верасня завяршыўся ўнічыю 1:1. Становішча каманд: «Барселона» — 10 ачкоў (розніца мячоў 13–2), «Мілан» — 8 (7–3), БАТЭ — 2 (2–9), «Вікторыя» — 1 (1–9).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

Мяняюцца банкаўскія камісіі ў Беларусі

Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць