Чаму на Слуцкім паўстанні 1920 года робіцца такі акцэнт? Гэта ж быў не адзіны факт антыбальшавіцкага супраціву на тэрыторыі Беларусі ў тыя віхурныя часы. Але менавіта
Слуцкае паўстанне мела пад сабой наймацнейшы палітычны грунт. Гэта быў не стыхійны бунт супраць новых парадкаў, а сістэмная спроба адстаяць незалежнасць беларускай нацыянальнай дзяржавы.
Паўстанне пачалося пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы, якая «пасекла край наш папалам»: польская і савецкая дзяржавы падзялілі Беларусь. Польскія войскі, згодна з дамовай, адышлі, вызваліўшы нейтральную паласу, у якой якраз і ляжала Случчына.
У Слуцку, піша гісторык Анатоль Грыцкевіч, моцныя пазіцыі займала партыя эсэраў, якая абапіралася на беларускае сялянства. Эсэры стаялі за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. З адыходам палякаў сяляне абралі Беларускія нацыянальныя камітэты як органы народнай улады ў павеце. Эсэры стаялі на чале тых камітэтаў, яны ж ініцыявалі Першы з’езд Случчыны.
Ён адбыўся 14–15 ліпеня 1920 г. у Слуцку, ў вялікай зале дома Эдварда Вайніловіча. З’езд прыняў рэзалюцыю аб барацьбе за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку і выбраў Раду, у склад якой увайшлі Уладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Пётр Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.
«Першы Беларускі З’езд Случчыны, скліканы ў лічбе 107 дэлегатаў, вітае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і сведчыць, што ўсе свае сілы аддасць на адбудову Сваёй Бацькаўшчыны.
З’езд катэгарычна пратэстуе проці акупацыі родных зямель чужацкімі наездамі і проці самазванай Савецкай улады, як урад Кнорына і іншыя, якія паўтвараліся на Беларусі. Бацькаўшчына наша зруйнавана чужынцамі, якія нішчаць яе і дагэтуль, і мы, аддаючы справе адбудавання нашай Бацькаўшчыны ўсе нашы сілы і жыцці, звяртаемся да ўсяго свету і Саюзу Народаў аб дапамозе ў стварэнні нашай вайсковай сілы…
Няхай жыве вольная, незалежная, дэмакратычная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных граніцах!» — пісалася ў рэзалюцыі З’езду.
Слуцкая рада за тры дні мабілізавала каля 4000 чалавек (па некаторых звестках 10 000). (Як адзначае гісторык Уладзімір Ляхоўскі, маглі б мабілізаваць і 50 тысяч, калі б была зброя.) Рада сфармавала два палкі: Першы Слуцкі полк і Другі Грозаўскі полк. Гэтыя два палкі ўтварылі Слуцкую брыгаду пад камандваньнем Антона
«3 Паўстаннем Случчыны салідарызавалася тагды ўся Беларусь. Беларускія жаноцкія арганізацыі прыслалі
Вораг быў у чысленнай перавазе і падгатаваны к вайне. Мы былі ў меншым ліку — хто ня быў малы, ня будзе вялікі! 12 тысяч паўстанцаў з аружжам у руках цэлай Случчыне сказалі голасна: «Гнаць польскіх паноў і маскоўскіх камісараў! Нехай жыве Вольная Беларусь!»Гэты народны ўздым маляўніча апісаў у сваіх успамінах сведка тых падзей Алесь Змагар: «У Слуцку на Базарнай плошчы адбываецца мітынг, на якім прамаўлялі Старшыня Рады Пракулевіч, сябра Рады Ю. Лістапад і яшчэ некалькі вайскоўцаў. Асабліва памятна прамова падпалк. Гаўрыловiча. „
Я не красамоўца. Я — франтавік. Ваяваў супроць немцаў. Потым… супроць чырвоных маскалёў… Прачуў я, што вам пагражаюць з Масквы бальшавікі. Пакінуў белых… Прабіраўся цераз франты… Спяшаў да свайго народа. Часта нараджаўся на смерць… Але Бог сцярог… I я з вамі. Я маю веды… ведыЯ кончыў. Запісвайцеся ў добраахвотнікі. Хто ў войска — падыходзь да гэтага століка, хто ў Чырвоны Крыж — да таго“. I захвалявалася плошча: — Пішы мяне… — Мяне пішы… Лезлі адзін цераз другога, стараючыся запісацца першым. Я антылярысты… разумею гарматы,- крычаў высокі сухарлявы дзед, распіхаючы локцямі натоўп… Вось і каля століка. — Пішы ў антылерыю… — Ды дзе табе? — адгаварваў пісар. — Хопіць малодшых. Але дзед ня ўнімаўся, пакуль не запісалі ў вабоз… — Калі не здолею быць пры гармаце, то хоць амуніцу спрытней за маладога падвязу,- бурчэў задаволены дзед».камандзіра-франтавіка … Хачу іх перадаць для абароны свае Бацькаўшчыны. Гэта — мой абавязак…
Супраць беларускіх войскаў білася Омская дывізія бальшавікоў. Баі вяліся ў раёне в. Быстрыца, ля мяст. Капыль і ў іншых населеных пунктах. У гэтых баях паўстанцы наносілі страты, бралі палонных, адбівалі населеныя пункты. Некаторыя
чырвонаармейцы, у асноўным з расійскіх сялян, сілай мабілізаваных у Чырвоную Армію, добраахвотна здаваліся у палон або пераходзілі са зброяй.
Па ўсім
У баі ля мястэчка Капыль жаўнеры Грозаўскага палка захапілі ў палон роту чырвонаармейцаў з канцылярыяй і ўсёй амуніцыяй. Былі захоплены ў палон і сябры рэўкама, створанага савецкім камандаваннем. Пасля гэтага бою аддзелы
Былі сутыкненні ля вёсак Быстрыцы, Васільчыцы, Верабейчыцы, Дашкава, Васілішкі, Лютавічы, Мацкевічы, Садовічы, Морач.
4 снежня пачаўся новы наступ Чырвонай арміі. Нястачы зброі і набоеў сталася няўдачай у баі пад вёскай Ядчыцы 6 сьнежня. 7 снежня беларускія часткі пакінулі Семежава. Не хапала амуніцыі, харчавання, сярод паўстанцаў пачалася эпідэмія тыфу.
Эдвард Вайніловіч (фундатар Чырвонага касцёла ў Мінску, уладальнік маёнткаў Пузава і Савічы) у сваіх успамінах згадвае, што пасля баёў ля Вызны і Семежава чырвоныя войскі зайшлі далёка за дзяржаўную мяжу, вызначаную Рыжскай дамовай, ажно за Пузаў, пад Ёдчыцы, што было ўжо на тагачаснай польскай тэрыторыі. Ён сведчыць, што польскія войскі нават адсунуліся за сваю дэмаркацыйную лінію. Гэта было зроблена, каб даць магчымасць савецкім войскам разграміць паўстанцаў.
Сабраўшы значныя сілы, раніцай 19 снежня Чырвоная Армія пачала наступ, каб зліквідаваць узброенае паўстанне...
Штаб Слуцкай брыгады перадыслакаваўся ў в. Заастравечча (Клецкі раён) каля р. Лань, за якой стаялі польскія войскі. Сюды збіраліся разбітыя аддзелы паўстанцаў. Рада Случчыны прыняла рашэнне перайсці раку ў раёне размяшчэння
Афіцэраў і стральцоў, якія перайшлі Лань, інтэрніравалі ў Беласток, а потым перавезлі ў Дарагуск пад Бугам, дзе утрымлівалі да канца траўня 1921 года.
Тых, хто вярнуўся на радзіму,Аднак літаральна праз 7–8 месяцаў іх арыштавалі, судзілі і выслалі ў Гулаг.ГПУ-НКВД спачатку не чапала, бо чакала, што да іх далучацца астатнія ўдзельнікі паўстання.
«Факт Слуцкага Паўстання ставіць нас, беларусаў, на адну плошчу з перадавымі народамі СССР (грузінамі, украінцамі), якія пасля развалу Расійскай імперыі хоць і не змаглі ўтрымаць сваю палітычную незалежнасць, то ў кожным выпадку вялі за яе ўпорнае змаганне, — пісаў Васіль Русак.
На эміграцыі 27 лістапада ўваходзіла ў спіс трох найгалоўных грамадскіх святаў, што адзначала беларуская дыяспара.
У сёньняшняй Беларусі 27 лістапада ўшаноўваецца незалежным грамадзтвам як Дзень герояў у памяць
Сёння ў Слуцку
Глядзіце таксама:
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі: «Слуцкае паўстанне было арганізаваным супрацівам заможных гаспадароў»
Дакументальны фільм «Слуцкі збройны чын»(Белсат, 2008) можна спампаваць тут (363 Мб)
паводле апавядання Васіля Быкава можна глядзець тутМастацкі фільм пра Слуцкае паўстанне «На Чорных Лядах»
Глядзі таксама: У Семежаве пад бел-чырвона-белым сцягам — фота
-
«Найбольш адчувальныя змены — у прэзентацыі паўстання Каліноўскага». Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі
-
90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі
-
Выхадзец з беларускай шляхты 28 гадоў кіраваў савецкай замежнай палітыкай. Чым запомніўся Грамыка, які атрымаў мянушку Містар Не
Каментары