У Мінску жыхарам вернуць грошы за памылковае налічэнне звышнарматыўнай вады
Жыллёвыя службы Мінска зробяць пераразлік за кастрычнік у выпадку памылковага налічэння платы за звышнарматыўную ваду жыхарам, якія зПра гэта паведаміў генеральны дырэктар ДВА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Раянтовіч на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.якіх-небудзь прычынаў не далі ім дадзеных лічыльнікаў вады.
У Беларусі згодна з пастановай Савета Міністраў ад 28 верасня 2011 № 1300 з 1 кастрычніка ўведзеная дыферэнцыяваная аплата паслуг водазабяспечання і водаадвядзення. Згодна з гэтым дакументам плата з грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных прыборамі індывідуальнага ўліку расходу вады, спаганяецца па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам рэспублікі, у межах аб’ёмаў водаспажывання на аднаго жыхара 140 л у суткі (Br890 за 1 куб.м у Мінску). Аплата за спажытыя звыш 140 л у суткі спаганяецца па тарыфах, што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг (Br2545 за 1 куб.м).
Паводле дадзеных Уладзіміра Раянтовіча, мінчане ў кастрычніку спажылі вады ў аб’ёме 6,6 тыс. куб.м, з якіх 1360 куб.м — больш за норму. У выніку каля 10% насельніцтва мае заплаціць за звышнарматыўную ваду па новых тарыфах. «Гэта выклікала пэўнае незадавальненне людзей. З 10 лістапада ў жыллёвыя службы горада паступіла 8,8 тыс. пісьмовых і вусных зваротаў людзей, не згодных з дадзеным парадкам аплаты», — канстатаваў гендырэктар, заўважыўшы, што напярэдадні ўвядзення новага парадку аплаты вады праводзілася інфармаванне насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі,
«Калі людзі не далі інфармацыі аб паказаннях лічыльнікаў спажывання вады за кастрычнік, налічэнні робяцца зыходзячы з дадзеных двух папярэдніх месяцаў, а яны могуць быць большыя за ўсталяваную норму», — растлумачыў Уладзімір Раянтовіч.
Цяпер жыллёвым службам сталіцы даручана па ўсіх зваротах праводзіць зверку вады і ў выпадку пацверджання факту пераплаты ў кастрычніку рабіць пераразлік, дадаў генеральны дырэктар ДВА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».
Каментары