Грамадства44

Крымінальную справу бізнесоўца Шаўцова расследуе КДБ

Раней паведамлялася, што крымінальная справа, артыкул якой афіцыйна не называецца, расследуецца ў МУС.

Паводле ўдакладненых звестак, крымінальная справа ў дачыненні да старшыні савета дырэктараў ЗАТ «Белзамежбуд», кіраўніка назіральнага савета ЗАТ «Трастбанк» Віктара Шаўцова расследуецца ў КДБ Беларусі. Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі і затрымлівалі вядомага беларускага бізнесмена, паведамілі ў праваахоўных органах. Раней паведамлялася, што крымінальная справа, артыкул якой афіцыйна не называецца, расследуецца ў МУС.

Нагадаем, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Шаўцова затрымалі ў сярэдзіне кастрычніка — пачатку лістапада. Па чутках, падставай для арышту маглі стаць праблемы кампаніі «Белзамежбуд», якая займаецца будаўнічымі праектамі ў Венесуэле: нібыта венесуэльскія партнёры злавілі беларусаў пры спробе выкрасці дзве тоны арматуры. Інфармацыя аб гэтым прагучала падчас чарговага візіту ў Венесуэлу памочніка прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, а надалей аб скандале праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку.

Шаўцоў уваходзіць у дзясятку найбольш уплывовых беларускіх бізнесменаў. Акрамя будаўніцтва і фінансаў, ён мае актывы ў СП ЗАТ «МАЗ—МАН», ЗП «БМЕ-Дызель», музеі старажытных народных промыслаў «Дудуткі».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць