Усяго патроху1919

Марына Коктыш: «Тампаксы» зніклі з продажу не без дапамогі Лукашэнкі

Ужо некалькі месяцаў у сталічных крамах і на рынках немагчыма знайсці гігіенічныя тампоны «Тампакс», якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў жанчын самага рознага ўзросту.

Тампоны без аплікатараў «Котэкс» і «O.B." ляжаць у асартыменце, а вось больш зручны і бюджэтны варыянт з продажу знік. Спачатку прадаўцы тлумачылі адсутнасць «тампаксаў» праблемай з валютай, а цяпер кажуць, што іх проста перасталі прывозіць у Беларусь… Варта заўважыць, што «тампаксы» зніклі з продажу не без дапамогі Лукашэнкі. Некалькі месяцаў таму на адной з нарад з ягоных вуснаў сарвалася: маўляў, няма чаго мантачыць каштоўную валюту на ўсякія там «тампаксы» і іншыя дробязі, няўжо мы самі не можам усё гэта вырабляць?

Падобна на тое, што нехта з чыноўнікаў зразумеў Аляксандра Рыгоравіча літаральна, і… «тампаксы» зніклі.
Пры гэтым беларускія аналагі папулярных тампонаў з аплікатарамі, якія каціруюцца, так і не з’явіліся.

Нехта, вядома, можа запярэчыць, што «тампаксы» — прадмет далёка не першай неабходнасці, ад яго можна адмовіцца і карыстацца іншымі тампонамі без аплікатараў альбо айчыннымі пракладкамі.

Толькі эканоміць на жанчынах — гэта, мякка кажучы, неразумна. І потым, у кожнай жанчыны павінна быць права выбару, у тым ліку тампонаў.

Чыноўнікі мусяць разумець, што напярэдадні маючай адбыцца парламенцкай кампаніі ім перш за ўсё трэба задобрыць жанчын і старацца працаваць на іх інтарэсы і патрэбы, паколькі жанчын-выбаршчыц у нас больш, чым мужчын. А ў апошні час у большасці жанчын палітыка цяперашняй улады, акрамя раздражнення, нічога не выклікае-то «тампаксы» зніклі, то мяса ў дэфіцыце, то абястлушчанага кефіру не купіць… Пра кошты ўжо нават і гаварыць не хочацца…

Апошнім часам, калі вяртаешся з Вільні ў Мінск на цягніку, то ў вагоне можна назіраць такую сітуацыю: абмяркоўваючы літоўскія пакупкі, амаль кожная другая дама адзначае, што купіла некалькі ўпаковак «тампаксаў». Прычым не толькі для сябе, але і для сястры, сяброўкі… Тым, у каго ёсць шэнгенская віза, можна бізнес адкрываць!..

Каментары19

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць