Грамадства11

Аўтамабільнае паліва ў баках трэба будзе дэкляраваць на мяжы

Грамадзянам, якія выяжджаюць за межы краіны часьцей за адзін раз на працягу трох сутак, давядзецца зарэгістравацца індывідуальнымі прадпрымальнікамі

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ад 1 сакавіка ўводзіць мытнае афармленьне аўтамабільнага паліва (бэнзін і салярка), якое вывозіцца фізычнымі асобамі.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Андрэй Планін паведаміў, што ў першую чаргу мытнае афармленьне будзе датычыцца вывазу паліва ў баках транспартных сродкаў. Грамадзянам, якія выяжджаюць за межы краіны часьцей за адзін раз на працягу трох сутак, давядзецца зарэгістравацца індывідуальнымі прадпрымальнікамі і штораз падаваць мытныя дэклярацыі.

Гэта ня тычыцца чальцоў афіцыйных замежных дэлегацый, супрацоўнікаў дыпмісій і міжнародных арганізацый, службоўцаў дзяржаўных ворганаў, накіраваных у камандзіроўкі, кіроўцаў, якія ажыцьцяўляюць міжнародныя перавозкі, а таксама фізычных асоб, якія выяжджаюць на аздараўленьне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць