Свет55

Расія займела новую ядзерную «Булаву»

Выпрабаванні міжкантынентальнай балістычнай ракеты завяршыліся.

Выпрабаванні міжкантынентальнай балістычнай ракеты Р-30 «Булава» марскога базавання завяршыліся, і ракета цяпер будзе прынятая на ўзбраенне, заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

23 снежня атамная падлодка «Юрый Даўгарукі» праекта 955, для якой і была створаная «Булава», зрабіла адначасовы пуск дзвюх ракет. Звычайна такі пуск завяршае выпрабаванні.

Мядзведзеў адзначыў, iто цыкл выпрабаванняў «праходзіў з пэўнымі праблемамі». Маецца на ўвазе цэлая серыя няўдалых пускаў. Ад чэрвеня 2004 года было праведзена 18 запускаў «Булавы». 11 з іх былі прызнаныя цалкам або часткова паспяховымі. Аварыя «Булавы» 9 снежня 2009 года прывяла да з’яўлення ў небе над Паўночнай Еўропай незразумелых агнёў, якія спачатку здзівілі метэаролагаў, астраномаў і нават вайскоўцаў.

«Булаву» сканструявалі ў Маскоўскім інстытуце цеплатэхнікі, які таксама распрацаваў наземныя цвёрдапаліўныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты «Ярс» і «Таполя-М».

У сярэдзіне 2009 года спецыялісты выказвалі меркаванне, што ракету наогул не ўдасца давесці да вытворчасці, і меркавалі, што на падлодкі серыі 955 прыйдзецца ўсталёўваць ракету «Сінява».

Яна прынцыпова адрозніваецца ад «Булавы» тым, што абсталяваная вадкапаліўным рэактыўным рухавіком, а не цвёрдапаліўным.

Цвёрдапаліўныя («Булава», «Таполя-М» і «Ярс») менш ўразлівыя для сродкаў ПРА. Вадкапаліўныя — складаныя ў абслугоўванні і небяспечныя, бо запраўлены высокатаксічным палівам.

Менавіта гэтая асаблівасць прывяла да гібелі 3 кастрычніка 1986 г. падводнай лодкі К-219.

Спецыялісты, якія маюць дачыненне да расійскіх стратэгічных ядзерных сілаў, адзначаюць, што «Булава» не з’яўляецца паўнавартаснай альтэрнатывай вадкапаліўным ракетам.

Па-першае, з-за занадта малой адкідной вагі, а па-другое, у яе марскім варыянце, — з-за даволі вялікай колькасці няўдалых пускаў.

У жніўні 2011 стала вядома, што

ў Расіі распрацоўваецца новая марская балістычная ракета на вадкім паліве, якая прыйдзе на змену «Сіняве».

Дзяржаўны ракетны цэнтр імя Макеева, абвясціўшы аб гэтай распрацоўцы, згадаў яе назву — «Лайнер».

У канцы лістапада прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, робячы афіцыйную заяву аб тым, як Расія будзе рэагаваць на адсутнасць прагрэсу на перамовах з ЗША па пытанні проціракетнай абароны, сярод іншых мераў назваў і мадэрнізацыю стратэгічных ядзерных сілаў.

Эксперты лічаць, што Расія пачне ўкладааць больш сродкаў у распрацоўку новых міжкантынентальных балістычных ракет і іх мадэрнізацыю. На іх думку, гэта перш за ўсё тычыцца ракет «Ярс».

Іншыя эксперты таксама адзначаюць важнасць будаўніцтва менавіта цвёрдапаліўных ракет, як менш уразлівых на пачатковым этапе траекторыі палёту.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты46

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе18

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома36

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты46

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць