Грамадства2222

В.Вячорка: «Кангрэс безь Мілінкевіча — гэта ўжо не Кангрэс аб’яднаных дэмсілаў»

Але і Мілінкевіч без аб’яднаных дэмсілаў — гэта ўжо не ўсеагульны лідэр».

Старшыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ня можа ўдзельнічаць у сакавіцкім Кангрэсе дэмсілаў. Паводле Мілінкевіча, такі Кангрэс прывядзе да разьяднаньня апазыцыі. Як на гэта рэагуюць у палітычных партыях?

Пра свой няўдзел у кангрэсе Аляксандар Мілінкевіч заявіў падчас нядаўняй сустрэчы зь лідэрамі Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і Партыі камуністаў беларускай Срягеем Калякіным. Потым спадар Мілінкевіч выступіў з заявай да дэмакратычнай грамадзкасьці Беларусі.

Анатоль Лябедзька патлумачыў:

Лябедзька: «Відавочна, што аб’яднаныя дэмакратычныя сілы ад гэтага часу ня маюць лідэра ня толькі дэ?юрэ, але і дэ?факта. Відаць, было прынятае рашэньне, што Аляксандар Мілінкевіч вяртаецца туды, адкуль ён прыйшоў у палітыку. Гэта значыць, у грамадзкі сэктар.

Няма палітычнай волі будаваць агульную, шырокую кааліцыю, а ёсьць жаданьне заняцца будаўніцтвам нейкай новай грамадзкай сеткі — накшталт рэсурсавых цэнтраў. Гэта, відаць, той асяродак, які найбольш камфортны і прымальны для Аляксандра Мілінкевіча».

Паводле спадара Лябедзькі, кангрэс адбудзецца, аднак не ў абвешчаны раней час.

Вінцук Вячорка не ўхваляе заявы Аляксандра Мілінкевіча і лічыць ягоную пазыцыю памылковай:

Вячорка: «Як і любыя ўльтыматыўныя заявы, напрамую не зьвязаныя з нашай стратэгіяй, з барацьбой за незалежнасьць і свабоду Беларусі, ідуць на шкоду. Яны зьяўляюцца раскольніцкімі. Калі мы пачнем паасобку разьбягацца, разьядноўвацца, што цяпер запачаткоўвае Аляксандар Мілінкевіч, гэта значыць, што нас паасобку проста ня будуць чуць. І такі крок б’е і па кангрэсе, і па палітычных партыях, і па самім Аляксандру Мілінкевічу».

Паводле спадара Вячоркі, Партыя БНФ прапаноўвала кампраміс, каб захаваць рэсурс спадара Мілінкевіча як вядомай постаці й лучнасьць аб’яднанай апазыцыі. Цяпер вынікае, што ён адмаўляецца ад разумных кампрамісаў, мяркуе Вячорка.

Вячорка: «Мы прапанавалі перад кангрэсам падпісаць новае пагадненьне, у якім забясьпечвалася б для Мілінкевіча пазыцыя паўнамоцнага прадстаўніка аб’яднаных дэмсілаў, гэткага Хавіера Саляны, правамоцнага выказьніка рашэньняў палітрады. А выканаўча?каардынацыйная функцыя ажыцьцяўлялася б тымі моцнымі партыямі, якія маюць структуры ва ўсіх рэгіёнах, паводле прынцыпу ратацыі».

Партыя БНФ мае паўтарыць сваю кампрамісную прапанову Аляксандру Мілінкевічу.

Вячорка: «Таму што мы разумеем, што кангрэс безь Мілінкевіча — гэта ўжо не кангрэс аб’яднаных дэмсілаў, але і Мілінкевіч без аб’яднаных дэмсілаў — гэта ўжо не ўсеагульны лідэр».

Для разьвязаньня канфлікту мяркуецца склікаць палітраду аб’яднаных дэмсілаў. Таксама дамовіліся, што Аляксандар Мілінкевіч разам са спадарамі Вячоркам, Лябедзькам і Калякіным паедзе ў рэгіёны — у наступныя выходныя плянуецца паездка ў Гомель.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць