Стан хлопчыка расцэньваецца як цяжкі.
У Амурскай вобласці (Далёкі Усход Расіі) распачата крымінальная справа па факце нападу тыгра на малалетняга хлопчыка ў заапарку, паведамляе Следчы камітэт.
4 студзеня каля 14:00 у Благавешчанску падчас наведвання перасоўнага заапарка
Па гэтым факце следчымі органамі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Амурскай вобласці распачата крымінальная справа: аказанне паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне вялікай шкоды здароўю.
Следства высвятляе ўсе акалічнасці справы.
Дзіця даставілі ў нейрахірургічнае аддзяленне клінічнай бальніцы Благавешчанска. Паводле звестак выратавальнікаў, спецыялісты ацэньваюць стан хлопчыка як цяжкі.
Каментары