Грамадства66

Ніводная з лядовых арэн Брэстчыны не адпрацоўвае нават 50% выдаткаваных на яе сродкаў

«Думалі, заробім грошай, а ў выніку не атрымалася», — разводзяць рукамі ў аблвыканкаме.

Паводле звестак упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама ніводны Лядовы палац у вобласці ў 2011 г. не прынёс прыбытку. Больш за тое, яны не ў стане «адбіць» нават 50% тых грошай, якія выдзяляе на іх дзяржава.

У Брэсцкай вобласці — 8 лядовых арэн. У мінулым годзе запусцілі дзве — у маі ў Лунінцы, у лістападзе ў Івацэвічах.
На сёння, па словах начальніка абласнога ўпраўлення фізкультуры, спорту і турызму Мікалая Хевука, Лунінецкі зарабляе больш. Высокая наведвальнасць і, як следства, прыбытак у Івацэвічах. Крыху пазней у аблвыканкаме «падаб’юць» дакладныя лічбы, але нават гэтым двум палацам да акупнасці далёка. Платныя паслугі не ў стане акупіць вялікую «камуналку».

Усе гэтыя аб’екты ў вобласці стратныя, — кажа Мікалай Хевук. — 

Удумайцеся, па тым жа Брэсцкім Лядовым камунальныя паслугі ў месяц — 218 мільёнаў! Як іх зарабіць?
Калі хоць бы як у Івацэвічах — з раніцы да вечара пускаць народ за грошы… Там няма ні каманды, ні школы — яны ўсё аддавалі з раніцы да вечара на масавыя катанні. Але ў нас сёння 8 камандаў гуляе за першынство краіны ў Брэсце, фарм-клуб, каманда майстроў… Катанне «для народа», такім чынам, здаем дзве гадзіны ў суткі. Усё астатняе занята спартсменамі…

Такім чынам, даходы палацаў не толькі не перавышаюць выдаткі, а настолькі малыя, што нават не ў стане выканаць урадавую задачу: зарабляць хоць бы 50% выдаткаў. Па словах Мікалая Хевука, ніводная з арэн не зарабляе нават гэтага.

Слава богу, будаўніцтва новых арэн не плануецца,
 — працягвае Мікалай Хевук. — Гэта на сёння галаўны боль. Мы напладзілі палацаў, а цяпер разважаем, як іх утрымліваць.
Думалі, заробім грошы, але ў выніку не атрымалася.

Схема, па якой дзяржава аплачвае жыццядзейнасць «палацаў» вельмі мудрагеліста. Лядовыя арэны сёння не з’яўляюцца асобнымі прадпрыемствамі. На базе кожнай — свая дзіцячая спартыўная школа, якая і фінансуецца з бюджэту. Гэта значыць ні школа «пры палацы», а наадварот. Фактычна дырэктаргоў у лядовых, паводе Мікалая Хевука, няма. Ёсць дырэктары школ, завуч, інжынерная служба. Так што ў каштарысе агульныя выдаткі: як на ўдзел у спаборніцтвах, так і на ўсё астатняе. Ва ўпраўленні спорту і турызму перакананыя:

адасоблена лядовыя б проста не выжылі.

Акрамя фінансавых праблем, лядовыя арэны сутыкаюцца і з кадравымі, што, магчыма, напроста залежыць адзін ад аднаго. На сёння ў вобласці не хапае трэнераў па хакеі і фігурным катанні. Зрэшты, не толькі на Брэстчыне, але, як кажа Мікалай Хевук, у цэлым краіне. Усе хочуць працаваць у Мінску, працаваць жа ў раёнах ніхто асабліва жаданнем не гарыць.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць6

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі ўлады незаконна прадалі кватэру, што належала шматдзетнай сям'і

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай80

Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране2

Пасадзілі айцішніка з літоўскай кампаніі. Падобна, за каментары і справу Гаюна4

Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе3

Выратаваныя з прыватнага заапарка ў Дагестане львяняты могуць адправіцца ў Беларусь1

Пятая ноч атак: у порце Усць-Луга пасля атакі дронаў зноў успыхнуў пажар8

У Гродзенскім драмтэатры глядач зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову проста на сцэне4

Расіянін, які перамог у «Фактар.бай», спрабуе хуценька прадаць свой прыз ад БТ — уседарожнік Belgee8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць6

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць