Грамадства1212

Кожны пяты беларус нараджаецца ў нерэгістраваным шлюбе

Кожнае пятае дзіця ў Беларусі нараджаецца ў незарэгістраваным шлюбе. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка 11 студзеня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, беларуская сям'я значна змянілася за апошняе дзесяцігоддзе. Акрамя такіх тэндэнцый, як арыентацыя на сям'ю з адным дзіцём, адкладанне нараджэння дзяцей і ўступлення ў шлюб, адзначаецца рост колькасці пазашлюбных саюзаў. Калі па дадзеных перапісу 1999 года такіх саюзаў было 5-6%, то паводле апошніх дадзеных - ужо 8%. Адзначаецца таксама рост колькасці дзяцей, якія нараджаюцца ў незарэгістраваных шлюбах: сёння яны складаюць ужо амаль 20% усіх дзяцей.

Як лічыць вядучы кансультант Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей Анатоль Аладзін, сучаснае грамадства стала больш памяркоўным да розных формаў сям'і. У такой сітуацыі некаторыя маладыя пары не рэгіструюць свой саюз пасля нараджэння дзіцяці для таго, каб атрымліваць большую дапамогу. Для адзінокай маці дапамога па дагляду за дзіцём да паўтара гадоў удвая вышэй, а дапамога па дагляду за дзіцём ад паўтара да трох гадоў -- у паўтара раза вышэй, чым для маці, якая знаходзіцца ў шлюбе. Па заканчэнні трох гадоў такія пары, як правіла, рэгіструюць свой саюз.

Аладзін лічыць рост незарэгістраваных шлюбаў негатыўнай тэндэнцыяй, якая сведчыць аб крызісе інстытута шлюбу. Паводле яго слоў,

рост колькасці сужыццяў вядзе да росту колькасці сацыяльных сірот.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць