Эканоміка11

Дзяржава патрабуе ад прадпрыемстваў выплаціць падатак, адменены год таму

Міністэрства па падатках і зборах па распараджэнні Камітэта дзяржкантролю патрабуе ад суб’ектаў гаспадарання выплаціць экалагічны падатак, які быў адменены ў 2011 годзе.
Аб гэтым на экстраннай нарадзе Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў 11 студзеня паведаміў кіраўнік юрыдычнага аддзела МССПіР Вадзім Барадуля.

Як патлумачыў Барадуля, у маі 2007 года выйшаў указ прэзідэнта № 215 «Аб стаўках падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) і некаторых пытаннях яго збірання».

У дакуменце для імпарцёраў і вытворцаў тары была прадугледжана льгота па выплаце экалагічнага падатку. У прыватнасці, суб’екты гаспадарання поўнасцю вызваляліся ад выплаты экалагічнага падатку, калі яны самастойна або праз заключэнне дагавораў са спецыялізаванай арганізацыяй забяспечвалі збор або перапрацоўку не менш чым 20% вырабленай або імпартаванай тары.

На гэтай падставе, адзначае Барадуля, многія прадпрыемствы заключылі адпаведныя дагаворы са спецыялізаванымі арганізацыямі, у прыватнасці з дзяржаўным прадпрыемствам ААТ «Белэкасістэма». Усе ўмовы, прапісаныя ва ўказе, дакладна выконваліся суб’ектамі гаспадарання, і на гэтай падставе яны не плацілі экалагічны падатак. «Пры гэтым правамернасць карыстання такой ільготай пацвярджалася адпаведнымі дакументамі», — удакладніў Барадуля.

Спецыялізаваныя арганізацыі, у тым ліку «Белэкасістэма», у сваю чаргу, прадастаўлялі адпаведныя справаздачы па зборы і перапрацоўцы тары ў Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, і з яго боку ні да каго з суб’ектаў гаспадарання не было ніякіх прэтэнзій.

«Але раптам Камітэт дзяржкантролю праводзіць праверку арганізацый, якія збіраюць і перапрацоўваюць адходы, і робіць заключэнне: арганізацыі не сабралі і не перапрацавалі тое, што павінны былі сабраць і перапрацаваць»,
 — адзначыў прадстаўнік МССПіР.

Такія прэтэнзіі, у прыватнасці, былі прад’яўлены ААТ «Белэкасістэма». У выніку падатковымі органамі, адзначыў Барадуля, была зроблена выснова: калі ААТ «Белэкасістэма» не выканала свае абавязацельствы, значыць, вытворцы і імпарцёры тары неправамерна карысталіся льготай па выплаце экалагічнага падатку.

На гэтай падставе МПЗ патрабуе ад прадпрыемстваў прадаставіць да 17 студзеня гэтага года ўдакладненыя разлікі падатковых дэкларацый па экалагічным падатку за вытворчасць і (або) імпарт пластмасавай тары з 2008–2009 гадоў і добраахвотна выплаціць яго (заднім днём) за перыяд з 2008 па 2010 гады.

«І гэта пры тым, што ні да перапрацоўшчыка, ні да імпарцёраў і вытворцаў тары ні Мінпрыроды, ні МПЗ на працягу трох гадоў не мелі прэтэнзій да прымянення прадпрыемствамі падатковай ільготы», — заявіў Барадуля.

Ён адзначыў, што ўказ № 215 страціў сілу два гады таму, а экалагічны падатак адменены год таму.

Паводле слоў экспертаў МССПіР, спагнанне экалагічнага падатку пагражае сур’ёзнымі наступствамі для многіх прадпрыемстваў, аж да банкруцтва. Напрыклад, Мінскі завод безалкагольных напояў ужо быў вымушаны заплаціць 3 млрд. рублёў экалагічнага падатку і каля 800 млн. рублёў пені.

У сувязі з гэтым МССПіР ініцыюе правядзенне нарады па разглядзе гэтай сітуацыі з удзелам прадстаўнікоў Мінэканомікі, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржкантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Мінпрыроды, а таксама прадстаўнікоў бізнес-саюзаў. Адпаведны ліст ужо быў накіраваны прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу, а таксама ў Адміністрацыю прэзідэнта.

«Важна не дапусціць несправядлівых рашэнняў па спагнанні экалагічнага падатку з добрасумленных падаткаплацельшчыкаў і нанясення ўрону айчынным прадпрыемствам», — гаворыцца ў лісце бізнес-саюза на імя Мясніковіча.

Каментары1

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць