Шэсць амерыканскіх сенатараў адклікалі сваю падтрымку законапраекта, супраць якога пратэставала ангельскамоўная Вікіпедыя.
18 студзеня ангельская версія Вікіпедыі абвясціла «Дзень цемры», закрыўшы сайт на 24 гадзіны на знак пратэсту супраць законапраектаў «Закон аб спыненні
Банеры з падтрымкай акцыі пратэсту змясцілі і іншыя версіі Вікіпедыі і некаторыя папулярныя міжнародныя сайты, напрыклад, Google.
Апаненты згаданых законапраектаў лічаць, што змаганне з пірацтвам у інтэрнэце, якое з’яўляецца мэтай гэтай заканадаўчай ініцыятывы, можа значна абмежаваць свабоду і ўвесці своеасаблівую цэнзуру ў сусветным сеціве.
«Крадзеж кантэнту — гэта проста злачынства, але асцярогі адносна ненаўмыснай шкоды для інтэрнэту і для інавацыі ў тэхналагічным сектары патрабуюць больш уважлівага і ўраўнаважанага разгляду, які зойме больш часу» — сказаў сенатар Джон Корнін з Тэхаса, заяўляючы аб адкліканні сваёй падтрымкі для законапраекта PIPA. Разам з ім сваю падтрымку забралі пяць іншых сенатараў, у іх ліку спонсар законапраекта PIPA Марка Рубіа з Фларыды.
Раней Белы дом таксама заявіў, што прэзідэнт не падтрымае «законапраект, які абмяжоўвае свабоду выказванняў, павышае ўзровень рызыкі ў кіберпрасторы або падрывае дынамічны, інавацыйны глабальны інтэрнэт».
Каментары